ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Музыка фарбаў, гармонія вобразаў
VI Мінская міжнародная выстаўка графікі “Арт-лінія”

Свет, у якім усё магчыма

Свет, у якім усё магчыма
Іншыя навіны

З 14 лістапада па 2 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (2-гі паверх, кальцавы калідор) арганізавана выстаўка “Свет, у якім усё магчыма”, прымеркаваная да Сусветнага дня тэлебачання.


Штогод 21 лістапада адзначаецца Сусветны дзень тэлебачання, ініцыяваны Генеральнай Асамблеяй ААН. Дзяржавам было прапанавана адзначаць яго, абменьваючыся тэлевізійнымі праграмамі, прысвечанымі такім праблемам, як мір, бяспека, эканамічнае і сацыяльнае развіццё, пашырэнне культурнага абмену. Гэта свята ўсіх, хто штодня з тэлеэкранаў нясе гледачам інфармацыю, а таксама тых, хто застаецца за кадрам, але робіць усё, каб праграмы апынуліся ў эфіры.

Большасць сучасных людзей карыстаецца тэлевізарам штодзённа. Тэлебачанне стала неад’емнай часткай сучаснай культуры і жыцця кожнага з нас. Яно дазваляе з вельмі высокай хуткасцю распаўсюджваць інфармацыю ў шырокіх колах грамадскасці, забаўляць, вучыць новаму і г.д. Сёння тэлебачанне мае вялізнае ўздзеянне, бо тэлевізар – асноўны пастаўшчык інфармацыі для большасці людзей.

На кніжнай выстаўцы “Свет, у якім усё магчыма” прадстаўлена каля 150 дакументаў: даведачныя і энцыклапедычныя выданні, манаграфіі, альбомы, буклеты, што распавядаюць пра гісторыю і сучасны стан замежнага і айчыннага тэлебачання.

Асобны раздзел выстаўкі прысвечаны беларускаму тэлебачанню. Упершыню блакітныя экраны нашай краіны засвяціліся 1 снежня 1956 года. Амаль паўстагоддзя на вачах мільёнаў гледачоў развівалася айчыннае тэлебачанне. Змянялася тэхніка, прыходзілі новыя людзі, з’яўляліся новыя тэлепраекты. У 1964 годзе ўпершыню ў краіне пры дапамозе спадарожнікавай сувязі ажыццявілася трансляцыя Алімпійскіх гульняў з Токіа.

Сёння тэлебачанне прымае новыя формы і перажывае перыяд бурнага развіцця, узнікаюць новыя спосабы перадачы сігналу, асаблівае распаўсюджванне атрымалі інтэрнэт-тэлебачанне, а таксама IP-тэлебачанне. Акрамя таго, з’яўляюцца каналы, якія вядуць трансляцыю ў высокай якасці. У Беларусі дзейнічае Дзяржаўная праграма па ўкараненні лічбавага тэлевізійнага і радыёвяшчання да 2015 года.

Выстаўка адрасавана шырокаму колу чытачоў і наведвальнікаў бібліятэкі.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 28 86.

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам