ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Прысвячаецца Песнярам
Адкрыццё фестывалю лічбавага мастацтва “Terra Nova”

Святло паэтычнага дару

Святло паэтычнага дару
Іншыя навіны

З 28 лістапада па 31 снежня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная выстаўка “Святло паэтычнага дару”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Аляксея Сцяпанавіча Русецкага (сапр. Бурдзялёў) (1912–2000).


Творчасці А. Русецкага – беларускага паэта, перакладчыка, заслужанага работніка культуры Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова – уласцівы філасофскі роздум аб ролі паэзіі і навукі ў жыцці чалавека. Яго вершы і паэмы прасякнуты ўсведамленнем адказнасці чалавека за лёс планеты, яны насычаны шчырай любоўю да Радзімы, жанчыны, роднай прыроды. У творах пісьменніка праблемы сучаснасці часта пераплятаюцца з гісторыяй роднай зямлі.

У першым раздзеле “Залатыя россыпы паэзіі” прадстаўлены кнігі Аляксея Сцяпанавіча. Сярод іх – “Выбраныя творы” ў 2 т. (1982), тэматычныя паэтычныя зборнікі “У заўтрашні свет” (1951), “Святло акон тваіх” (1959), “Усход і захад” (1962), “Служба святла” (1967), зборнік, які выйшаў у 1969 г. у серыі “Бібліятэка беларускай паэзіі”, і інш. Экспануюцца таксама зборнікі, выдадзеныя ў 70–90-я гг.: “Зямля гаворыць зорам” (1971), “Два колеры жыцця”(1973), “Позірк” (1977), “Паэмы” (1979), “Крокі сэрца” (1980), “На зломе лёсу” (1995) і інш.

“У сяброўстве з зямлёй і зоркамі” – так называецца раздзел, у якім размешчаны часопісы і калектыўныя зборнікі, дзе публікаваліся творы А. Русецкага. Сярод іх – шырокавядомыя паэмы “Другі пачатак” (1958), “Яго вялікасць” (1964), “Маналог Зямлі” (1969), “Поле жыцця”(1974), “Айкумена” (1981), “Хвала жыццю” (1984).

У раздзеле “Шчырасць радка” прадстаўлены творы паэта ў перакладах на мовы свету: англійскую, рускую, грузінскую, іспанскую, латышскую, польскую, французскую і інш.

Аляксей Сцяпанавіч добра вядомы як таленавіты перакладчык на беларускую мову твораў украінскіх, польскіх і расійскіх паэтаў. З яго перакладчыцкай дзейнасцю можна пазнаёміцца ў раздзеле “Дакладнасць думак і настрояў”.

Раздзел “Паэт і яго героі” знаёміць з публікацыямі пра жыццё і творчы шлях А. Русецкага. Сярод аўтараў – вядомыя беларускія пісьменнікі і крытыкі Р Бярозкін, М. Стральцоў, А. Лойка, А. Марціновіч, В. Бечык, У. Гніламёдаў, М. Арочка, А. Бачыла і інш.

Выстаўка багата ілюстравана фотаздымкамі паэта.

Кантактны тэлефон: 8 (017) 293 27 16.

 

Навіны

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам