ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Сустрэчы з кнігай і яе аўтарамі
34 невядомыя

У агні 1812 года. Падзеі вайны на тэрыторыі Беларусі

У агні 1812 года. Падзеі вайны на тэрыторыі Беларусі
Іншыя навіны

З 25 чэрвеня па 30 ліпеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць тэматычная выстаўка “У агні 1812 года. Падзеі вайны на тэрыторыі Беларусі”.


Абарончая вайна Расіі супраць французскай агрэсіі 1812 года стала цяжкім выпрабаваннем і для беларускага народа. 600-тысячная армія Напалеона прайшла па беларускай зямлі з жорсткімі баямі і прынесла шматлікія людскія, маральныя і матэрыяльныя страты.

Экспазіцыя, прымеркаваная да 200-годдзя з пачатку Айчыннай вайны, змяшчае больш за 350 дакументаў і складаецца з пяці раздзелаў, назвы якіх яскрава раскрываюць змест выстаўкі: “За незалежнасць і гонар Бацькаўшчыны”, “Беларуская зямля – арэна жорсткіх бітваў”, “Сіла і моц духа народнага”, “Іх імёны – навечна ў гісторыі”, “Беларусам засталася легенда...”. Сярод экспанатаў – дакументы і акты, энцыклапедыі, аўтарскія выданні, зборнікі матэрыялаў міжнародных навуковых канферэнцый і інш. На выставачных паліцах прадстаўлены дарэвалюцыйныя, савецкія і сучасныя кнігі і перыядычныя выданні. У іх ліку – “История Отечественной войны 1812 года по достоверным источникам” (у 3-х т., 1859–1860) Багдановіча М.І., “Белорусский народ в Отечественной войне 1812 года” (1962) Карнейчыка Я.І., “Отечественная война 1812 года на Юго-Западе России” (1987) Абаліхіна Б.С., “Сто великих героев 1812 года” (2010), “Беларусь и война 1812 года: документы” (2011) Шышова А.В.

Выстаўка знаёміць таксама з працамі даследчыкаў, якія ў апошні час актыўна займаюцца гэтай тэмай, – Лукашэвіча А.М., Шведа В.В., Ерашэвіча А.У., Літвіноўскай Ю.І., Лякіна У.А., Груца І.А. і інш.

Шматлікія выданні і часопісныя публікацыі раскажуць пра баі, якія прайшлі ў мястэчках Мір (гарадскі пасёлак Навагрудскага раёна, Гродзенскай вобласці), Раманава (сяло Леніна Слуцкага раёна, Мінскай вобласці), Астроўна (Віцебскі раён), каля вёсак Дашкаўка і Навасёлы Магілёўскага раёна, у гарадах Кобрыне, Полацку, Віцебску, Магілёве, Барысаве, на рацэ Бярэзіне і інш.

Наведвальнікі выстаўкі маюць магчымасць пазнаёміцца з кнігамі серыі “Памяць: гістарычна-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі”, якія змяшчаюць краязнаўчыя звесткі, у тым ліку і пра падзеі 1812 года, і прадстаўлены поўнай калекцыяй у фондзе залы беларускай літаратуры.

Дакументы экспазіцыі раскажуць пра рэкруцкія наборы ў расійскую армію з беларускіх губерняў, высокую доблесць і адвагу, якую паказалі воіны-беларусы 26 жніўня (7 верасня) 1812 года ў Барадзінскай бітве, што стала пачаткам краху ваеннай авантуры Напалеона, і шмат інш.

Кантактны тэлефон: (+375-17) 293-27-16.

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам