ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Інфармацыя для ўсіх: на шляху будаўніцтва грамадства ведаў
Энергазахаванне – стабільнасць эканомікі

Вернасць бацькаўшчыне

Іншыя навіны

З 1 па 15 лістапада 2008 г. у зале беларускай літаратуры праходзіць кніжная выстаўка “Вернасць бацькаўшчыне”, прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння Вячаслава Уладзіміравіча Адамчыка (1933–2001), беларускага паэта, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1980) і Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1988).


В. Адамчык – вядомая асоба ў беларускай літаратуры. Найбольш значнае яго творчае дасягненне – тэтралогія, якая складаецца з раманаў “Чужая бацькаўшчына” (1978), “Год нулявы” (1983), “І скажа той, хто народзіцца” (1987), “Голас крыві брата твайго” (1990). Усе гэтыя творы прысвечаны гістарычным шляхам заходнебеларускай вёскі ва ўмовах даваеннай польскай дзяржавы, у першыя гады савецкай улады і пад фашысцкай акупацыяй. У тэтралогіі выявіліся тонкі псіхалагізм аўтара, яго ўвага да штодзённага вясковага побыту, да гутаркавай народнай мовы, спалучэнне сацыяльнага і нацыянальнага, традыцыйных і наватарскіх тэндэнцый.

На выстаўцы прадстаўлены шэраг іншых твораў і зборнікаў аўтара – Выбраныя творы ў 2-х тамах (1983), “Свой чалавек”(1958), “Млечны шлях” (1960), “Міг бліскавіцы”(1965), “Дзікі голуб” (1972), “Дзень ранняй восені” (1974), “Раяль з адламаным вечкам”(1990), “Яблык спакусы” (1995), “Развітальная аповесць” (1999), “Нязрушаны камень” (2002).

Асобным раздзелам прадстаўлены публікацыі твораў Вячаслава Уладзіміравіча ў перакладах на рускую, украінскую, балгарскую, польскую, французскую, нямецкую, туркменскую і іншыя мовы свету. Шырока экспануюцца публікацыі пра жыццё і творчасць В.У. Адамчыка.

Усяго на выстаўцы экспануецца больш за 100 выданняў. Экспазіцыя багатая фотаздымкамі.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 16.

Навіны

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам