ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Вышыня Уладзіміра Высоцкага
Легендарныя "Хронікі Нарніі": прэзентацыя фільма і кнігі па-беларуску

Вернасць роднаму слову, вернасць роднай зямлі

Вернасць роднаму слову, вернасць роднай зямлі
Іншыя Навіны

З 4 студзеня па 1 лютага ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Вернасць роднаму слову, вернасць роднай зямлі”, прысвечаная 70-годдзю беларускага пісьменніка, публіцыста, радыёжурналіста і грамадскага дзеяча Навума Гальпяровіча.
Як і славуты Францыск Скарына, Навум Якаўлевіч Гальпяровіч – сын слаўнага “града Полацка”. І хоць даўно жыве і працуе ў Мінску, з Полацкам не парывае сувязі і сёння.

У трох раздзелах экспазіцыі “Веру, боль мой пакутны спатрэбіцца людзям”, “Пісьменнік і кніга – сінонімы”, “На шляху да сябе” шырока прадстаўлена літаратура аб жыцці і творчасці Навума Якаўлевіча.

Творчую дзейнасць будучы пісьменнік пачынаў супрацоўнікам полацкай аб’яднанай газеты “Сцяг камунізму”. Працу на радыёвузле наваполацкага вытворчага аб’яднання “Палімір” і ў гарадской газеце “Химик” спалучаў з завочнай вучобай на факультэце журналістыкі БДУ, а потым – у Віцебскім педагагічным інстытуце. Працаваў уласным карэспандэнтам Дзяржтэлерадыё, намеснікам галоўнага рэдактара часопіса “Вожык”, намеснікам старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў, галоўным дырэктарам замежнага вяшчання Беларускага радыё. З'яўляецца аўтарам розных тэле- і радыёпраектаў. На вершы Н. Гальпяровіча напісаны песні вядомымі беларускімі кампазітарамі Э. Зарыцкім, У. Буднікам, А. Елісеенкавым, В. Івановым і інш. Яго літаратурныя творы перакладаліся на розныя мовы свету.

Наведвальнікі выстаўкі маюць магчымасць пазнаёмяцца з кнігамі паэзіі Навума Гальпяровіча “Брама”, “Востраў душы”, “Струна”, “Святло ў акне”, “Голас і рэха”, “Гэта ўсё для цябе”, “Насцеж”, “Я ад дрэва твайго”, “У чаканні кахання”, з кнігай прозы “Шляхі і вяртанні” і інш. Цікавасць выклікаюць краязнаўчыя працы з серыі “Гарады і гістарычныя мясціны Беларусі”: “Полацк – бацька гарадоў беларускіх”, “Мінск – сталіца Беларусі”, “Гродна. На заходняй мяжы Айчыны”, “Віцебск – горад майстроў і мастакоў”, а таксама даведнікі “Приглашаем в Беларусь” і “Приглашаем в Минск”.

Дапаўняюць экспазіцыю шматлікія публікацыі пісьменніка ў калектыўных зборніках, літаратурна-крытычныя і публіцыстычныя артыкулы ў перыядычных выданнях.

Усяго выстаўка налічвае каля 120 выданняў.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.
Навіны

Зацверджаны вынікі X Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання”

20 Ліс 2024

19 лістапада Распараджэннем па Беларускай праваслаўнай царкве зацверджаны вынікі X Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Работнікі бібліятэкі ў Мінскай гарадской ратушы

19 Ліс 2024

16 лістапада прадстаўнікі пярвічнай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Мінскую гарадскую ратушу Музея гісторыі горада Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Семінар “Інфармацыйна-бібліяграфічнае суправаджэнне навукова-даследчай і метадычнай дзейнасці бібліятэчных работнікаў”

16 Ліс 2024

14 лістапада ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна адбыўся міжнародны навукова-практычны семінар “Інфармацыйна-бібліяграфічнае суправаджэнне навукова-даследчай і метадычнай дзейнасці бібліятэчных работнікаў”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты