ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Калядная кніжная гравюра
Афіцыйны візіт дэлегацыі Санкт-Пецярбурга

Вядомы гісторык, энцыклапедыст і кнігавыдавец

Вядомы гісторык, энцыклапедыст і кнігавыдавец
Іншыя навіны

З 21 снежня па 8 студзеня ў зале беларускай літаратуры праходзіць кніжная выстаўка “Вядомы гісторык, энцыклапедыст і кнігавыдавец”, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння Іосіфа Пятровіча Хаўратовіча.


Асноўныя тэмы навукова-даследчых прац беларускага гісторыка, заслужанага дзеяча культуры Беларусі (1983) І.П. Хаўратовіча прысвечаны нацыянальна-вызваленчаму і рэвалюцыйнаму руху ў Заходняй Беларусі, Вялікай Айчыннай вайне, гісторыі савецка-польскіх адносін, гістарыяграфіі і інш.

Шматгранная навуковая дзейнасць І.П. Хаўратовіча раскрываецца ў раздзеле “Глыбокі і дасканалы даследчык”. Тут ён прадстаўлены як адзін з аўтараў калектыўнай манаграфіі “Революционный путь Компартии Западной Белоруссии (1921–1939 гг.)” (1966), як аўтар шматлікіх артыкулаў, напісаных для 12-томнага выдання “Беларуская Савецкая Энцыклапедыя” (1969–1975), 6-томнай “Энцыклапедыі гісторыі Беларусі” (1993–2003). Ён аўтар нарысаў пра выдатных рэвалюцыянераў і барацьбітоў за ўладу Саветаў В.З. Харужую, А.Р. Салаўя, Л.І. Родзевіча, У.М. Азіна, М.В. Фрунзе і інш.

І.П. Хаўратовіч з’ўляецца складальнікам “Ілюстраванай храналогіі гісторыі Беларусі”, якая выдавалася як на беларускай (1995, 1997), так і на рускай мовах (1998, 2000, 2002). Удзельнічаў у складанні грунтоўных дакументальных зборнікаў, напісанні прадмоў і каментарыяў да іх. У экспазіцыі прадстаўлены таксама шматлікія выданні, якія выйшлі пад яго навуковай рэдакцыяй, напрыклад, бібліяграфічныя даведнікі: “Кніга Беларусі: зводны каталог (1517–1917)” (1986), “Гісторыя Камуністычнай партыі Беларусі” (1968, 1981), а таксама “Храналогія гісторыі Беларусі” (1982, 1989, 1992) і інш. У складзе рэдакцыйнай калегіі прымаў удзел у падрыхтоўцы выданняў “Памяць” (Талачынскага, Ляхавіцкага, Быхаўскага раёнаў), “Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 1. Кн.1: Гомельская вобласць” і інш. І.П. Хаўратовіч удзельнічаў у распрацоўцы і ажыццяўленні навукова-метадычных прынцыпаў стварэння энцыклапедый.

Пра жыццё і творчасць Іосіфа Пятровіча знаёмяць публікацыі, змешчаныя ў раздзеле “Нястомны працаўнік”.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 60 дакументаў.

Кантактны тэлефон: 293-27-16.

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

2 Май 2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам