ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Пятро Васючэнка пасмяротна намініраваны на прэстыжную прэмію ALMA
“Мінскае жыццё” на старонках газеты “Звон”

Выбар за вамі

Выбар за вамі
Іншыя Навіны

У зале перыядычных выданняў (пам. 106) увазе наведвальнікаў прапануецца выстаўка “Выбар за вамі”.

У Беларусі праходзіць парламенцкая выбарчая кампанія. Галасаванне мясцовых Саветаў дэпутатаў за кандыдатаў у Савет Рэспублікі пройдзе 7 лістапада, а 17 лістапада адбудзецца агульнанароднае галасаванне за дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання.

Хто прыме ўдзел у выбарах у парламент, як будзе праходзіць агітацыя, як арганізуюць выбарчы працэс і ці чакаюцца якія-небудзь змены ў выбарчым заканадаўстве? Матэрыялы экспазіцыі дапамогуць адказаць на гэтыя і многія іншыя пытанні, якія тычацца арганізацыі і правядзення выбараў.


Запрашаем наведаць выстаўку да 18 лістапада 2019 года.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 25 87.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Навіны

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам