ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
90 гадоў на службе захавання культурнай спадчыны
Выбар за вамі

Пятро Васючэнка пасмяротна намініраваны на прэстыжную прэмію ALMA

Пятро Васючэнка пасмяротна намініраваны на прэстыжную прэмію ALMA
Іншыя Навіны

Беларускі пісьменнік Пятро Васючэнка пасмяротна намініраваны на самую прэстыжную міжнародную прэмію ў сферы дзіцячай літаратуры – ALMA Astrid Lindgren Memorial Award.

Такая інфармацыя размешчана на сайце прэміі. У спіс намінантаў, аб’яўлены на 71-й Франкфуртскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы, увайшлі 237 кандыдатаў з 68 краін. Яны прадстаўляюць усе кантыненты. Ліст уключае 49 новых імёнаў. Беларускі аўтар намініруецца ўпершыню. Цікава, што ў ліку кандыдатаў – пісьменнікаў, ілюстратараў, прамоўтараў – 46 працэнтаў жанчыны, 41 працэнт мужчыны, 13 працэнтаў складаюць арганізацыі.

ALMA Astrid Lindgren Memorial Award заснавана ў гонар шведскай пісьменніцы Астрыд Ліндгрэн, прэмію прыраўноўваюць да Нобелеўскай у гэтай галіне і ўручаюць за ўклад у развіццё дзіцячай і юнацкай літаратуры. Пераможца прэміі атрымлівае 5 млн шведскіх крон (550 тыс. еўра). Уручэнне прэміі запланавана на 31 сакавіка 2020 года ў час кніжнага кірмашу дзіцячай літаратуры ў Балоньі.

Пятро Васючэнка нарадзіўся ў Полацку ў 1959 годзе. У 1981-м скончыў факультэт журналістыкі БДУ, затым аспірантуру Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі, дзе і працаваў да 1997 года. Кандыдат філалагічных навук. З 1997 года ўзначальваў кафедру беларускай мовы і літаратуры Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. Ён аўтар шматлікіх кніг прозы, п’ес, літаратуразнаўчых манаграфій. Кнігі Пятра Васючэнкі перакладаліся на англійскую, балгарскую, нямецкую, польскую, рускую, славацкую і чэшскую мовы. Па яго творах былі пастаўлены спектаклі ў розных тэатрах краіны.

Крыніца: Радыё Рацыя
Навіны

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам