ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Урачыстае адкрыццё выстаўкі “12+”
Прага спазнавання і асэнсавання

Высокая нота творчасці

Высокая нота творчасці
Іншыя навіны

З 3 снежня па 10 студзеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) ладзіцца кніжная выстаўка “Высокая нота творчасці”, прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння пісьменніка, грамадскага дзеяча, заслужанага дзеяча культуры Беларусі Эдуарда Марцінавіча Скобелева.


Эдуард Скобелеў – рускамоўны беларускі пісьменнік, аўтар шматлікіх празаічных, паэтычных, драматычных твораў. Пісьменніцкая дзейнасць Э. Скобелева вызначаецца шырокім жанравым дыяпазонам: ад рамана, у тым ліку гістарычнага і палітычнага, да паэтычнай драмы – самага складанага, на думку А. С. Пушкіна, віду паэтычнай творчасці. Менавіта да яго звярнуўся Скобелеў-паэт для стварэння мастацкіх вобразаў “сыноў Айчыны” – Францыска Скарыны, Сімяона Полацкага, Сымона Буднага, Казіміра Ляшчынскага, Кастуся Каліноўскага, Янкі Купалы, а таксама такіх постацей антычнага свету і Сярэднявечча, як Сакрат і Джардана Бруна. Гістарычныя асобы сталі героямі раманаў “Свидетель (Записки капитана Тимкова)” (1987), “Мирослав, князь Дреговичский: дума о минувшем” (1979).

У 2005 годзе Э. Скобелеў стаў лаўрэатам спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за раман “Пересечение параллельных” (2005).

Сваё слова Э. Скобелеў сказаў і ў дзіцячай літаратуры. Яго прыгодніцкія і фантастычныя аповесці, казкі і апавяданні карысталіся і карыстаюцца ў дзяцей і падлеткаў нязменным чытацкім поспехам. У 1998 годзе кнігі “Новые необычные приключения Арбузика и Бебешки” і “Удивительные приключения пана Дыли и его друзей, Чосека и Гонзасека” былі ўдастоены Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь за творы літаратуры і мастацтва для дзяцей і юнацтва.

Разгорнутая экспазіцыя ўяўляе шматгранную творчасць Э. Скобелева – празаіка, дзіцячага пісьменніка, паэта, драматурга, публіцыста.

Выстаўка будзе цікавая шырокаму колу чытачоў.

Кантактны тэлефон: 293-27-16.

                         
                             
                         
                             

Навіны

Памятаем і шануем!

8 Май 2024

Напярэдадні 9 Мая і ў год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прадстаўнікі бібліятэкі правялі рэстаўрацыю і ўборку пахаванняў супрацоўнікаў, якія работалі ва ўстанове ў даваенны і пасляваенны перыяды.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ЮНЕСКА і Беларусь: 70 гадоў паспяховага супрацоўніцтва

8 Май 2024

З 8 мая па 18 чэрвеня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная кніжная выстава “ЮНЕСКА і Беларусь: 70 гадоў паспяховага супрацоўніцтва”, прысвечаная 70-годдзю ўступлення Рэспублікі Беларусь у ЮНЕСКА.

Кніжныя выстаўкі

Аб ролі СМІ ў папулярызацыі культурных каштоўнасцей – адкрыты дыялог з міністрам культуры

6 Май 2024

6 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася традыцыйная сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Маркевіча з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, прысвечаная Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам