ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Кола часу: макра- і мікракосмас чалавека
Высокая нота творчасці

Урачыстае адкрыццё выстаўкі “12+”

Урачыстае адкрыццё выстаўкі “12+”
Іншыя навіны

2 снежня ў галерэі “Панарама” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі “12+”.


Арганізатары мерапрыемства – Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Міжнародная гільдыя жывапісцаў.

На выстаўцы дэманструюцца творчыя пошукі 12 майстроў сярэдняга пакалення, вядомых і ў нашай краіне, і па-за яе межамі. Работы Ягора Батальёнка, Аляксандра Грышкевіча, Аляксандра Забаўчыка, Фёдара Ястраба, Уладзіміра Кожуха, Васіля Касцючэнкі і іншых мастакоў выкананы ў розных жанрах жывапісу – пейзаж, асацыятыўныя палотны, міфалагічныя карціны. Творы мастакоў даюць магчымасць убачыць і ацаніць тыя працэсы, якія сёння прасочваюцца ў беларускім жывапісе.

Адкрыў вернісаж загадчык аддзела галерэйна-выставачнай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, старшыня Міжнароднай гільдыі жывапісцаў Фёдар Ястраб. На мерапрыемстве выступілі беларускія мастакі Васіль Касцючэнка і Генадзь Драздоў.

Выстаўка будзе доўжыцца да 15 студзеня 2011 г. у галерэі “Панарама” (22-гі паверх, закрытая аглядная пляцоўка). З 3 снежня ўваход на выстаўку платны і адпавядае кошту наведвання агляднай пляцоўкі.

Навіны

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам