ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
IV Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні
Права на дзяцінства

Яркая зорка на небе паэзіі

Яркая зорка на небе паэзіі
Іншыя навіны

З 17 лістапада па 15 снежня 2008 года ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная выстаўка “Яркая зорка на небе паэзіі”, прысвечаная 60-годдзю з дня нараджэння паэтэсы Яўгеніі Іосіфаўны Янішчыц (1948–1988), лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1978), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы (1986).


“Яўгенія Янішчыц, – зазначаў літаратуразнаўца і крытык Дзмітрый Бугаёў, – увайшла ў беларускую паэзію так, як гаспадыня ўваходзіць ва ўласны, добра абжыты дом, – свабодна, нязмушана і натуральна”.

Любоў да Радзімы і людзей, успаміны пра дзяцінства – вось тыя крыніцы, якія поўнілі лірыку Я. Янішчыц духоўнай энергіяй. Яе вершы, прысвечаныя маці, бацьку, сыну, – гэта старонкі не толькі асабістай біяграфіі, але і лірычная хроніка гісторыі беларускага народа. Глыбокае пранікненне ва ўнутранае “Я” чалавека дазволіла паэтэсе стварыць шэраг праўдзівых вобразаў людзей вёскі, паказаць сілу і веліч простага селяніна.

Адной з лепшых старонак беларускай паэзіі стала інтымная лірыка Я. Янішчыц, у якой найбольш выразна раскрылася незвычайнае духоўнае свячэнне яе чалавечай і творчай асобы.

У зборніках паэзіі Я. Янішчыц “Снежныя грамніцы” (1970), “Дзень вечаровы” (1974), “Ясельда” (1978), “На беразе пляча” (1980), “Пара любові і жалю” (1983), “Каліна зімы” (1987), “У шуме жытняга святла” (1988, апошні прыжыццёвы зборнік паэтэсы) глыбокі і самабытны роздум пра жыццё, бацькоўскі край, гераічнае мінулае і сучаснасць.

У 2000 г. выйшла кніга “Выбранае” , а ў 2008 г. – зборнік “Пачынаецца ўсё з любві…”, у які ўвайшлі лепшыя творы паэтэсы.

Пэўнае месца ў творчасці Я. Янішчыц займалі пераклады рускіх і ўкраінскіх паэтаў, такіх як Сяргей Ясенін, Ліна Кастэнка і інш.

Вершы паэтэсы перакладзены на англійскую, балгарскую, іспанскую, нямецкую, польскую, рускую, украінскую мовы.

Многія лірычныя творы Яўгеніі Іосіфаўны пакладзены на музыку. Да паэзіі Я. Янішчыц звярталіся кампазітары
Р. Давыдаў, Ю. Семяняка, М. Юрко і інш.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 70 выданняў. Гэта публікацыі твораў Я. Янішчыц, а таксама матэрыялы пра яе жыццё і творчасць.

Кантактны тэлефон: 293-27-16.

Навіны

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам