ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Дача маёй мары
Музыка душы

Ён песні аддаў усё спаўна

Ён песні аддаў усё спаўна
Іншыя навіны

З 30 красавіка па 1 чэрвеня ў зале нотных і аўдыядакументаў (пам. 305) праходзіць выстаўка “Ён песні аддаў усё спаўна”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння рускага кампазітара Марка Фрадкіна.


Народны артыст СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР Марк Рыгоравіч Фрадкін (1914–1990) займае ганаровае месца ў шэрагу карыфеяў песеннага мастацтва.

Яго песням уласцівыя шматграннасць тэматыкі, грамадзянскасць, лірызм, багацце рытмікі, апора на народную песенную творчасць. Паэтычныя творы кампазітара блізкія сэрцам слухачоў, адказваюць іх патаемным пачуццям і сталі народнымі ў самім высокім сэнсе гэтага слова.

Ужо першыя яго сачыненні (“Песня о Днепре”, “Случайный вальс”, “Брянская улица”, “Песня о волжском богатыре”) прынеслі кампазітару шырокую вядомасць. Яны гучалі на дарогах вайны і былі любимы мільёнамі людзей.

У пасляваенныя гады М. Фрадкін стварыў не менш папулярныя творы: “Берёзы”, “Мы жили по соседству”, “За фабричной заставой”, “Комсомольцы-добровольцы”, “А годы летят”, “Прощайте, голуби” і сапраўдны песенны шэдэўр – “Течёт река Волга”.

Далей былі новыя значныя работы кампазітара – “За того парня”, “Там, за облаками”, “Увезу тебя я в тундру” і інш.

Марк Фрадкін – аўтар музыкі да кіна- і тэлефільмаў: “Дабравольцы”, “Простая гісторыя”, “Аднойчы праз 20 гадоў”, “Бацькі і дзяды” і інш. Ён таксама напісаў музыку да шэрагу спектакляў драматычных тэатраў.

Асноўную частку экспазіцыі складаюць нотныя выданні і аўдыядакументы з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі, якія прадстаўляюць творчасць кампазітара. Наведвальнікі маюць магчымасць праслухаць творы М. Фрадкіна ў выкананні Л. Зыкінай, Л. Уцёсава, М. Бернеса, І. Кабзона, Д. Хварастоўскага, Л. Лешчанкі, А. Герман, ансамбляў “Самоцветы”, “Пламя” і інш.

Сярод экспанатаў выстаўкі – кніга М. Фрадкіна “Моя биография” (1974), манаграфія А. Курцмана “Марк Фрадкин” (1991), даведачныя выданні, а таксама шматлікія публікацыі з перыядычных выданняў, прысвечаныя жыццю і творчасці кампазітара.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 52.

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам