ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
VI Мінская міжнародная выстаўка графікі “Арт-лінія”
Англійскія традыцыі і сучаснасць

Жизнь замечательных людей

Жизнь замечательных людей
Іншыя навіны

З 13 лістапада да 9 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (2-гі паверх, кальцавы калідор) праходзіць выстаўка “Жизнь замечательных людей”.


“Жизнь замечательных людей” – серыя біяграфічных і мастацка-біяграфічных кніг, якія выпускаліся з 1890 г. выдавецтвам Ф.Ф. Паўленкава.

Арыгінальная серыя выдавалася ў Санкт-Пецярбургу ў 1890–1907 гг. Перавыданні выходзілі да 1924 г. Усяго ў гэтай серыі выйшла 198 біяграфій у 193 кнігах агульным тыражом звыш 1,5 мільёна экзэмпляраў. У 1933 г. па ініцыятыве Максіма Горкага серыя была адноўлена “Журнально-газетным объединением”.

Пачынаючы з 1938 г. і па сённяшні дзень серыя выдаецца “Молодой гвардией”. У гады Вялікай Айчыннай вайны кнігі выходзілі пад назвай “Великие люди русского народа”.

Цяпер выдавецтва “Молодая гвардия” працуе над серыямі “Жизнь замечательных людей: Серия биографий”, “Жизнь замечательных людей. Малая серия: Серия биографий” і “Жизнь замечательных людей. Биография продолжается…”.

Усяго ў асноўнай серыі выйшла звыш 1 400 кніг агульным тыражом больш за 100 мільёнаў экзэмпляраў.

Выстаўка “Жизнь замечательных людей”, падрыхтаваная Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, уключае ўсе асноўныя перыяды гэтага выдання, пачынаючы з часоў “паўленкаўскай” серыі. Звыш 300 кніг размяшчаюцца ў храналагічным парадку. Завяршае экспазіцыю, прысвечаную знакамітай біяграфічнай серыі, беларускі аналаг – серыя “Жыццё знакамітых людзей Беларусі”, якая была заснавана ў 2004 г. выдавецтвам “Мастацкая літаратура”. У ёй былі апублікаваны манаграфіі пра самых вядомых дзеячаў літаратуры, культуры і спорту Беларусі: Я. Коласа, Я. Купалу, М. Танка, М. Багдановіча, У. Караткевіча, І. Шамякіна, У. Мулявіна, М. Яроменку, М. Пташука, М. Фінберга, Р. Янкоўскага, А. Мядзведзя і інш.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 29 80.

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам