ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Кніжная сукенка з інавацыямі
Атмасфера прыгажосці

Жыццё маё – дарогі, песні...

Жыццё маё – дарогі, песні...
Іншыя навіны

З 2 снежня па 6 студзеня ў зале нотных і аўдыядакументаў (пам. 305) праходзіць выстаўка “Жыццё маё – дарогі, песні...”, прысвечаная 80-годдзю З.Я. Мажэйкі, беларускага этнамузыколага, кінематаграфіста.


Уся творчая і навуковая дзейнасць заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі (1987), лаўрэата прэміі Саюза кампазітараў СССР імя акадэміка Б. Асаф’ева (1991) і Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1994) Зінаіды Якаўлеўны Мажэйкі неразрыўна звязана з беларускай вёскай.

Пад час экспедыцый этнамузыколаг асабіста знаёмілася з самабытнымі спевакамі, збірала ўзоры народных песень, якія сталі асновай зборнікаў “Песенная культура Белорусского Полесья: Село Тонеж” (1971), “Песні Беларускага Паазер’я” (1981), “Песні Беларускага Падняпроўя” (ў сааўтарстве з Т.Б. Варфаламеевай) (1999). Гэтыя і іншыя зборнікі з узорамі беларускіх народных песень складаюць аснову экспазіцыі.

Зінаіда Мажэйка – адзін з аўтараў калектыўных прац “Вяселле: Песні” (1980–1988), “Белорусская этномузыкология: Очерки истории (XIX–XX вв.)” (1997), а таксама энцыклапедычнага выдання “Музыка” (2008) з серыі “Беларусы”.

Экспазіцыя знаёміць са шматлікімі артыкуламі вучонага, надрукаванымі ў часопісах, навуковых зборніках і энцыклапедыях розных краін. Выстаўка ілюстравана фотаздымкамі З.Я. Мажэйкі.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 52.

Спіс літаратуры

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам