ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Мерапрыемствы, прысвечаныя Дню бібліятэк
Век паэта

Адкрыццё Рэспубліканскай выстаўкі манументальнага мастацтва

Адкрыццё Рэспубліканскай выстаўкі манументальнага мастацтва
Іншыя навіны

13 верасня ў галерэі “Лабірынт” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося адкрыццё Рэспубліканскай выстаўкі манументальнага мастацтва.


Мерапрыемства прайшло па ініцыятыве Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусі з мэтай дэманстрацыі самых лепшых твораў манументальнага мастацтва, якія створаны за 20-годдзе існавання беларускай дзяржаўнасці і ярка адлюстроўваюць беларускую нацыянальную мастацкую школу.

У экспазіцыі, размешчанай у дзвюх галерэях Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прадстаўлены фатаграфіі твораў манументальнага мастацтва, у тым ліку помнікаў, роспісу, габеленаў, мазаік, вітражоў.

Адкрыў вернісаж міністр культуры Рэспублікі Беларусь Павел Латушка. Да гасцей выстаўкі са словамі прывітання звярнуліся дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі, старшыня секцыі манументальнага мастацтва Беларускага саюза мастакоў Алесь Суша, рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Міхась Баразна, загадчык аддзела галерэйна-выставачнай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Фёдар Ястраб.

Экспазіцыя размяшчаецца ў галерэях “Лабірынт” і “Атрыум” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і будзе доўжыцца да 10 кастрычніка 2011 г.

   

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам