ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Аўтарскае права ў дзейнасці бібліятэк: практычныя аспекты і заканадаўчыя ініцыятывы
Інтэрактыўны мастацкі праект “Сеанс-2”

Адкрыццё выстаўкі “Дарогамі Тараса Шаўчэнкі”

Адкрыццё выстаўкі “Дарогамі Тараса Шаўчэнкі”
Іншыя навіны

22 красавіка а 17-й гадзіне ў галерэі “Панарама” (22-гі паверх) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё мастацкай выстаўкі “Дарогамі Тараса Шаўчэнкі”.


Выстаўка праводзіцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Пасольствам Украіны ў Рэспубліцы Беларусь і прымеркавана да 195-годдзя з дня нараджэння выдатнага ўкраінскага паэта і мастака Тараса Рыгоравіча Шаўчэнкі.

Мастацкая выстаўка – вынік работы пастаянна дзеючай творчай экспедыцыі мастакоў львоўскага Палаца мастацтваў. Па тэрыторыі Украіны мастакі пераадолелі 9 тыс. км, пабылі ў Літве, Казахстане, Расіі, у прыватнасці, у Маскве і Санкт-Пецярбургу, а ў чэрвені 2008 года наведалі Беларусь. У час гэтага падарожжа было напісана больш за 100 палотнаў.

Некаторыя з мастакоў-удзельнікаў экспедыцыі па месцах, дзе даводзілася бываць Тарасу Шаўчэнку, прымуць удзел у мастацкай выстаўцы ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Да ўвагі наведвальнікаў будуць прадстаўлены жывапісныя і фотаработы, а таксама філатэлічныя стэнды, прысвечаныя Т. Шаўчэнку. У галерэі “Ракурс” будзе аформлена кніжная кампазіцыя, у якую ўвойдуць дакументы з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі, што раскрываюць вобраз Шаўчэнкі як мастака і паэта.

Навіны

Падведзены вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

8 Май 2024

7 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы ў анлайн-рэжыме адбылося пасяджэнне журы па падвядзенні вынікаў XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Памятаем і шануем!

8 Май 2024

Напярэдадні 9 Мая і ў год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прадстаўнікі бібліятэкі правялі рэстаўрацыю і ўборку пахаванняў супрацоўнікаў, якія работалі ва ўстанове ў даваенны і пасляваенны перыяды.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ЮНЕСКА і Беларусь: 70 гадоў паспяховага супрацоўніцтва

8 Май 2024

З 8 мая па 18 чэрвеня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная кніжная выстава “ЮНЕСКА і Беларусь: 70 гадоў паспяховага супрацоўніцтва”, прысвечаная 70-годдзю ўступлення Рэспублікі Беларусь у ЮНЕСКА.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам