ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Рэсурснае забеспячэнне Цэнтральнай гарадской публічнай бібліятэкі імя У.У. Маякоўскага (г. Санкт-Пецярбург)
Аб’яўлены рэспубліканскі конкурс “Бібліятэкар года”

“Адтуліны-адсюліны”: сучаснае беларускае інсітнае мастацтва

“Адтуліны-адсюліны”: сучаснае беларускае інсітнае мастацтва
Іншыя Навіны

24 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылося адкрыццё выстаўкі “Адтуліны-адсюліны”, якая арганізавана сумесна з Беларускім саюзам мастакоў і знаёміць з сучасным беларускім інсітным мастацтвам.

Інсітнае мастацтва здаўна запатрабавана беларускім гледачом, аб гэтым сведчыць папулярнасць знакамітых маляванак Алены Кіш, выразаных у дрэве работ Мікалая Тарасюка, краявідаў на аргаліце і размаляваных цырат Васіля Жарнасека, манументальных вырабаў з дрэва Івана Супрунчыка і г.д. Рысы такога мастацтва выкарыстоўвалі сусветна вядомыя Марк Шагал, Пабла Пікаса, выкарыстоўваюць і сучасныя беларускія аўтары – Валянцін Губараў, Марта Шматава і інш. Наіўнае мастацтва заўсёды знаходзіла і будзе знаходзіць шлях да сэрца простага чалавека і зацікаўленага мастацтвазнаўца.

У экспазіцыі – выкананыя ў жывапісе, графіцы, дэкаратыўным мастацтве работы беларускіх мастакоў Юрыя Пяткевіча і Ірыны Князевай.

Юрый Пяткевіч – мастак, паэт, пісьменнік, шырока вядомы ў Беларусі і за мяжой – прапануе ўвазе гледачоў унікальныя спалучэнні выяўленчага і літаратурнага мастацтва, прыклады элітарнага напрамку кніжнага мастацтва – “Кнігі мастака” (Livre d’artiste), выкананыя ў графіцы і жывапісе.

Творчасць Ірыны Князевай – старшага навуковага супрацоўніка Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, удзельніцы выставак і натхнёнай творцы – прадстаўлена яе ілюстрацыямі да выданняў беларускай дзіцячай пісьменніцы Таццяны Дашкевіч. Вясёлыя, непасрэдныя работы пераносяць у дынамічную прастору дзіцячых гульняў, адкрыццяў і пошукаў.

Adtuliny-adsiuliny-7.JPG

Выстаўка “Адтуліны-адсюліны” знаёміць гледача з сучасным беларускім інсітным мастацтвам, якое, па словах мастачкі Ірыны Князевай, прыходзіць “адтуль і адсюль, па адтулінах і адсюлінах” – нараджаецца з старадаўніх традыцый беларускай спадчыны, у паўсядзённых адкрыццях, інтуітыўных вынаходках і непасрэдных прыдумках, па вопыту і назіраннях, якія пакідаюць найбольшае ўражанне ў творчай душы.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел Людміла Высоцкая, намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі; Наталля Шаранговіч, першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў, мастацтвазнаўца; Юрый Пяткевіч, мастак, пісьменнік, лаўрэат міжнародных прэмій; Ірына Князева, мастачка, старшы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

Свет шчырых пачуццяў, чуллівасці і гумару вітае гасцей.


Выстаўка будзе працаваць у галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх) да 18 снежня 2023 года.
Дата заканчэння працы экспазіцыі можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

“На сцежках светлай вясны” Паўлюка Труса

21 Май 2024

16 мая ўдзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Уздзенскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Труса, дзе ўзялі ўдзел у літаратурна-музычным свяце “На сцежках светлай вясны…”, прымеркаваным да 120-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта, удзельніка літаб’ядання “Маладняк”, ураджэнца Уздзеншчыны Паўлюка Труса (1904–1929).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт

20 Май 2024

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках адукацыйнага семінара “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт” прайшоў практычны трэнінг па правядзенні патэнтнага пошуку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У песні ёсць крылы

22 Май 2024

Юбілейная кніжная выстаўка “У песні ёсць крылы”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта Адама Герасімавіча Русака (1904–1987), праходзіць з 22 мая па 13 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам