ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Аб чым нашэптваюць архівы?
“Шліман беларускай літаратуры ХІХ стагоддзя”: сучаснае асэнсаванне асобы і спадчыны Сцяпана Александровіча

Чароўны свет беларускай прыроды

Чароўны свет беларускай прыроды
Іншыя Навіны

23 снежня ў галерэі “Панарама” адбылося адкрыццё фотавыстаўкі “Зялёны позірк”, якая знаёміць гледачоў з унікальнай і разнастайнай флорай і фаўнай Рэспубліканскага ландшафтнага заказніка “Гродзенская пушча”.

Намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Суша распачаў мерапрыемства і адзначыў, што асноўнай мэтай выстаўкі з’яўляецца жаданне прыцягнуць увагу да прыродаахоўнай тэрыторыі, заахвоціць гледачоў берагчы і паважаць прыродную спадчыну Беларусі, даць магчымасць ёю налюбавацца.

ZialPoz_2.jpg

Намеснік старшыні Рэспубліканскага турысцка-спартыўнага саюза, каардынатар праекта “Зялёны позірк” Сяргей Каляда распавёў пра гісторыю стварэння праекта і вынікі плённай працы ўдзельнікаў экспедыцыі па рэках Гродзенскай пушчы.

Журналіст, фотамастак, аўтар фотаальбомаў і даведнікаў пра Беларусь, дырэктар Рэспубліканскага фонду развіцця турызму і падтрымкі дзікай
прыроды “Планета без межаў”, заснавальнік і дырэктар краязнаўчага выдавецтва “Рыфтур” Сяргей Плыткевіч расказаў пра экспедыцыйнае фотопаляванне і прадстаўленыя візуальныя апавяданні, якія дэманструюць хараство беларускай прыроды.

ZialPoz_3.jpg

Доўгія дзесяцігоддзі на тэрыторыю аднаго з найбольш экалагічна чыстых месцаў у Беларусі – Гродзенскай пушчы – быў абмежаваны доступ наведвальнікаў, таму некаторыя віды раслін і жывёл сустракаюцца і захоўваюцца толькі тут.

У фотаздымках прадстаўлены жывёлы, занесеныя ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, – арлан-белахвост, арол-змеяед, вялікая белая чапля, чорны бусел, шэры журавель, еўрапейская рысь, барсук і інш., неверагодныя макраздымкі самых дробных насельнікаў мясцовай фаўны, лясныя і лугавыя экасістэмы, чароўныя віды з вышыні птушынага палёту на захапляльныя панарамы ракі Нёман і яе прытокаў, Чорнай Ганчы, Асташанкі і Ласасянкі, здымкі Аўгустоўскага канала.

Работы аўтараў уражваюць сваёй яркасцю, сакавітасцю і натуральнасцю момантаў, маштабнасцю панарам і разнастайнасцю краявідаў. Выдатныя ўзоры фотамастацтва, знакавыя ў прыродаахоўным жыцці краіны аб’екты і героі – рэдкія жывёлы і птушкі – раскрываюць прыгажосць і багацце беларускай прыроды.


Наведванне экспазіцыі ўваходзіць у кошт наведвання агляднай пляцоўкі.
Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы агляднай пляцоўкі.

Выстаўка будзе працаваць да 20 сакавіка 2022 г.
Дата заканчэння працы экспазіцыі можа быць зменена.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

“На сцежках светлай вясны” Паўлюка Труса

21 Май 2024

16 мая ўдзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Уздзенскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Труса, дзе ўзялі ўдзел у літаратурна-музычным свяце “На сцежках светлай вясны…”, прымеркаваным да 120-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта, удзельніка літаб’ядання “Маладняк”, ураджэнца Уздзеншчыны Паўлюка Труса (1904–1929).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт

20 Май 2024

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках адукацыйнага семінара “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт” прайшоў практычны трэнінг па правядзенні патэнтнага пошуку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

20–26 мая 1944 г. 15 тыдняў да Вызвалення

21 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам