ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Цікавасць да кухні ў вузкіх колах
Бібліятэка – цэнтр духоўна-маральнай асветы і выхавання

Дух рэлігійнай традыцыі і друкаваная ікона

Дух рэлігійнай традыцыі і друкаваная ікона
Іншыя навіны

11 чэрвеня ў бібліятэцы адбылося адкрыццё выстаўкі “Дух рэлігійнай традыцыі і друкаваная ікона” з фондаў Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту і Музея земляробства імя ксяндза К. Клюка (г. Цехановец, Польшча).


Гэта першы выставачны праект двух музеяў у рамках міжнароднага супрацоўніцтва. Мэта экспазіцыі – прадэманстраваць дзве асобныя калекцыі старадаўніх каляровых друкаваных ікон як цэласную мастацкую з’яву, якая існавала на тэрыторыях з моцнымі этнічнымі, канфесіянальнымі і гістарычнымі сувязямі.

У адкрыцці выстаўкі прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Лешэк Шэрэпка, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі, дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту Эдуард Багдановіч, дырэктар Музея земляробства імя ксяндза К. Клюка Дарота Лапяк.

На выстаўцы прадстаўлена звыш 70 музейных экспанатаў – рэлігійных выяў, надрукаваных ў канцы XIX – пачатку XX ст. у еўрапейскіх друкарнях у складанай тэхніцы хромалітаграфіі. Даведацца пра гісторыю ўзнікнення і развіцця гэтага спосабу друку, а таксама разабрацца ў яго шматэтапнай тэхналогіі, прасачыць станаўленне друкарскай справы можна дзякуючы калекцыі кніг і старадрукаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, якая стала асобным раздзелам экспазіцыі.

Хромалітаграфія з’явілася ў пачатку XIX ст. і, у адрозненне ад літаграфіі, дазволіла атрымліваць каляровыя выявы. Майстар-гравёр выконвае некалькі асобных малюнкаў (ад 3 да 6) на спецыяльным камені. Кожны камень мае гравіраваны малюнак, які адпавядае аднаму колеру, шляхам друку пакідае на паперы адпаведны малюнак і колер. Далей на гэтую ж выяву накладваецца іншы камень з іншым колерам, і так да апошняга, пакуль не атрымаецца каляровы малюнак.

Менавіта хромалітаграфія ў XIX ст. дазваляла не толькі перадаваць усе колеры арыгіналу, але і выдаваць якасныя выявы вялікім тыражом. Друкаваныя копіі вядомых цудатворных ікон (у тым ліку іконы беларускага паходжання) карысталіся вялікім попытам, асабліва ў простага народа – набываліся ў карабейнікаў, у храме, станавіліся часткай пасагу маладой. Часам паломніцкі ўшанаваны абраз прывозіў з сабой чалавек, які наведаў Святыя месцы – Афон, Палесціну. Рознымі шляхамі копіі цудатворных абразоў і нават шэдэўраў Тыцыяна, Рафаэля, Леанарда да Вінчы аказваліся пад саламянымі стрэхамі беларускіх хат.

Масавая вытворчасць каляровых друкаваных ікон дасягнула росквіту ў апошняй чвэрці XIX ст. Лідарамі вытворчасці сталі спецыялізаваныя фабрыкі, прыватныя выдавецтвы, хаця тыражыраваннем займаліся і манастырскія тыпаграфіі. Сярод праваслаўных ікон, змешчаных у экспазіцыі, вылучаюцца высокамастацкія хромалітаграфіі адэскага выдаўца Я.І. Фясенкі, атрымаўшага першы прыз на Сусветнай міланскай выстаўцы за прадстаўленыя творы, а таксама падакладныя на дошцы хромалітаграфіі з тыпаграфіі знакамітага прадпрымальніка і асветніка І.Д. Сыціна.

Кніжная калекцыя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі знаёміць з матэрыяламі па гісторыі асобных фірм-хромалітаграфій і каталогамі друкаваных абразоў выдавецтваў Фясенкі, Сыціна, Плюшчэева, Чокалава і іншых.

Выстаўка “Дух рэлігійнай традыцыі і друкаваная ікона” прадставіла цэлы шэраг рарытэтных экспанатаў. Самая рэдкая і незвычайная з каталіцкіх – ікона Божай Маці “Чанстахоўская”. Арыгінальнасць яе ў тым, што пры змене ракурсу нечакана, як бы цудоўным чынам, перад чалавекам адкрываюцца тры выявы: Антонія Падуанскага, Анёла-ахоўніка, Божай Маці. Такія абразы “з сакрэтам” упершыню з’явіліся ў ХVIII ст., багатым на розныя тэатральныя эфекты і трансфармацыі.

Друкаваныя іконы, якія цесна звязаны з народнай пабожнасцю, можна ацэньваць як сапраўдны твор мастацтва. Гэта надзвычайная і вельмі яскравая з’ява ў гісторыі іконнай справы. Прыгажосць старадаўняй каляровай іконы дагэтуль уражвае і здзіўляе.

Выстаўка “Дух рэлігійнай традыцыі і друкаваная ікона” будзе працаваць у галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх) да 27 жніўня 2015 года.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 56.
Е-mail: pr@nlb.by

 

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам