ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Творчая майстэрня «Калыханка, ці Люлечкі»
Абаянне раманса

Энергія колеру

Іншыя навіны

17 сакавіка а 17-ай гадзіне ў галерэі «Панарама» (22-гі паверх) адбылося ўрачыстае адкрыццё фотавыстаўкі «Энергія колеру» ад Fotoblog.by.




Праект «Энергія колеру ад FotoBlog.by» з’яўляецца вынікам зносін фатографаў-пачаткоўцаў, яшчэ нікому не вядомых, але вельмі старанных і таленавітых, і больш дасведчаных фатографаў, які ўжо паспелі зарэкамендаваць сябе як прафесіяналаў у галіне фотамастацтва.


Гэты праект дае магчымасць удзельнікам заявіць аб сабе, паказаць навакольнаму асяроддзю, што кожны чалавек, незалежна ад яго асноўнага віду дзейнасці, можа не толькі знайсці сабе занятак па душы, але і шляхам удасканалення сваіх пачатковых навыкаў у пэўным відзе мастацтва, дамагчыся добрых вынікаў, знайсці аднадумцаў, сяброў; прыцягнуць моладзь да мастацтва лічбавай фатаграфіі.

Асноўным злучальным элементам усіх прац на фотавыстаўцы «Энергія колеру ад Foto­blog.by» з’яўляецца колер. Колер, пры дапамозе якога аўтар перадае настрой здымка, робіць акцэнт на тыя або іншыя элементы ў кампазіцыі фатаграфіі, на якія аўтар жадаў бы звярнуць увагу гледача. Усе здымкі класіфікаваны па дамінаванні (або вылучэнні) аднаго з колераў (белы, чырвоны, аранжавы, жоўты, зялёны, сіні, чорны) і падзелены на своеасаблівыя блокі, кожны з якіх прадстаўлены гледачу зыходзячы са сваіх колерэнергетычных характарыстак.

На выстаўцы - 40 прац 22 аўтараў.

 


   

Выстаўка будзе працаваць да 28 сакавіка.
Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам