ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Пісьменнікі – юбіляры 2011
“Аповесць з майго часу, альбо Літоўскія прыгоды” Ігнацыя Яцкоўскага

Фестываль пейзажа, прысвечаны Міжнароднаму году лясоў

Фестываль пейзажа, прысвечаны Міжнароднаму году лясоў
Іншыя навіны

18 студзеня а 17-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” адбудзецца ўрачыстае адкрыццё фестывалю пейзажа, прысвечанага Міжнароднаму году лясоў.


Генеральная Асамблея ААН абвясціла 2011 год Міжнародным годам лясоў. Да гэтай даты запланаваны шэраг мерапрыемстваў ва ўсім свеце. Беларусь не выключэнне, у першую чаргу таму, што лес для нашай краіны – адзін з самых галоўных прыродных скарбаў, які займае амаль палову яе тэрыторыі.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з Міжнароднай гільдыяй жывапісцаў з нагоды абвяшчэння 2011 года Міжнародным годам лясоў знаёміць з уласным культурным праектам, накіраваным на прыцягненне ўвагі грамадскасці да захавання і абароны прыроднага скарбу краіны, – фестывалем пейзажу.

Сваё трапяткое стаўленне да лесу, да жывой прыроды пасродкам жывапісу, графікі, фота выкажуць вядомыя беларускія мастакі. Гледачы змогуць пазнаёміцца з творамі Аляксандра Грышкевіча, Ягора Батальёнка, Георгія Поплаўскага, Валерыя Вядрэнкі, Вадзіма Качана і многіх іншых.

Выстаўка будзе доўжыцца да 28 лютага ў галерэях “Атрыум” и “Лабірынт” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефоны для даведак: 293-27-67, 293-27-83.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам