ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Размаўляй са мной па-беларуску
Людзям – шчодрасць сэрца

Формула міфа

Формула міфа
Іншыя навіны

24 лютага а 17-й гадзіне ў галерэі «Ракурс» ладзіцца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі жывапісу Фёдара Ястраба «Формула міфа» і прэзентацыя яго новай кнігі «Мастацтва ў сацыяльнай прасторы».


Фёдар Ястраб – вядомы галерыст, жывапісец, мастацтвазнаўца, аўтар і куратар звыш 80 маштабных праектаў. Ён прымаў удзел у больш чым 120 міжнародных, замежных, рэспубліканскіх і групавых выстаўках. Сярод іх – 15 персанальных. Актыўны ўдзельнік шматлікіх міжнародных жывапісных пленэраў. У 2010 годзе з’яўляўся мастацкім кіраўніком і куратарам міжнароднага пленэра ў Расіі (Бранск), дзе бралі ўдзел мастакі з 9 краін.

Фёдар Ястраб – cтаршыня ГА «Міжнародная гільдыя жывапісцаў», член ГА «Беларускі саюз мастакоў», дацэнт факультэта культуралогіі і сацыякультурнай дзейнасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, загадчык галерэйна-выставачнага аддзела Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Сярод яго куратарскіх праектаў – выстаўкі, якія атрымалі шырокі рэзананс у мастацкім жыцці краіны: Міжнародны фестываль лічбавага мастацтва «Terra Nova», Міжнародная біенале сучаснага жывапісу «Colorfest», Міжнародная выстаўка графікі «Арт-лінія» і інш. Вялікі поспех меў і праект «12+» у Абу-Дабі (Аб’яднаныя Арабскія Эміраты) у межах Тыдня беларускай культуры.

Мастак завяршае вялікі цыкл работ «Формула міфа», дзе спрабуе даць сучасную інтэрпрэтацыю, па-новаму асэнсаваць багаты міфалагічны матэрыял, у тым ліку беларускі. Створаны мастаком міф набывае характар гіпертэксту, пашырае межы вытлумачэння адной тэмы. Гэта цэлы сусвет, насычаны вобразнай і сэнсавай атмасферай, шырокай палітрай колераў і адценняў.

Творы Фёдара Ястраба адзначаны яркай індывідуальнай стылістыкай, якая спалучае адметныя рысы неасімвалізму з вялікай увагай да дэталяў.

Фёдар Ястраб, як мастацтвазнавец, даволі часта выступае ў друку па праблемах выяўленчага мастацтва і галерэйнай справы. Ён з’яўляецца аўтарам альбомаў «I Міжнародны фестываль пейзажа» і «В. Дунін-Марцінкевіч», якія атрымалі дыпломы I ступені ў Нацыянальным конкурсе «Мастацтва кнігі – 2008».

Сёлета выйшла кніга «Мастацтва ў сацыяльнай прасторы», якую і прэзентуе аўтар на вернісажы. У кнізе разглядаюцца пытанні развіцця арт-рынку, праблемы галерэйнай справы і ўвогуле развіцця мастацкага жыцця Беларусі. Кніга аб’ёмам у 320 старонак змяшчае каля 500 каляровых рэпрадукцый карцін сучасных мастакоў, якія ўзялі ўдзел у праектах аўтара.

Тэлефоны для даведак: 293-28-23, 293-27-67.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам