ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Версіі вакол Скарыны
Як папрыгажэць бібліятэцы без змен у ранжыры

Гонка легенд: як гэта было

Гонка легенд: як гэта было
Іншыя навіны

28 ліпеня ў бібліятэцы адбылося адкрыццё фотавыстаўкі “Гонка легенд – 2015: як гэта было”.


Унікальная фотавыстаўка адкрылася напярэдадні другога міжнароднага спартыўнага фестывалю – “Гонка легенд – 2016”, які стартуе 17 верасня ў спорткомплексе “Раўбічы”. У экспазіцыі прадстаўлены работы беларускіх і расійскіх фатографаў, якія захавалі самыя знакавыя моманты леташняй “Гонкі легенд”.

“Гонку легенд – 2015” можна па праве лічыць грандыёзнай падзеяй для нашай краіны – яна сабрала ў адным месцы і ў адзін час легендарных біятланістаў з усяго свету, якія прынялі запрашэнне ад трохкратнай чэмпіёнкі зімовых Алімпійскіх гульняў у Сочы Дар’і Домрачавай паспаборнічаць на беларускай зямлі. Сярод іх шматразовыя алімпійскія чэмпіёны з Германіі Свен Фішэр, Рыка Грос, Міхаэль Грайс і чэмпіёнка свету Сімона Хаўсвальд, нарвежцы Хальвард Ханевольд (трохразовы алімпійскі чэмпіён), Фрудэ Андрэсэн (алімпійскі чэмпіён, двухразовы чэмпіён свету па біятлоне) і Ларс Бергер (сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў, трохразовы чэмпіён свету) і іншыя зоркі біятлона.

На ўрачыстым адкрыцці фотавыстаўкі з вітальным словам выступілі першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Далгаполава і заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь па біятлоне, старшы трэнер Нацыянальнай каманды па біятлоне Юрый Альберс. “«Гонка легенд – 2015» сабрала ў адным месцы і ў адзін час не проста знакамітых лыжнікаў-стралкоў розных пакаленняў, а біятланістаў, якія ў суме 20 разоў падымаліся на вышэйшую прыступку подыума зімніх Алімпійскіх гульняў”, – расказаў Юрый. Ён падкрэсліў таксама сацыяльную значнасць і высакародную мэту гэтай грандыёзнай падзеі – усе сродкі, сабраныя падчас правядзення “Гонкі легенд”, былі перададзены на будаўніцтва дзіцячага хоспіса.

Словы падзякі арганізатарам праекта выказалі чатырохразовая чэмпіёнка свету, удзельніца “Гонкі легенд – 2015” Алена Зубрылава і бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 1998 года, чэмпіён свету Аляксей Айдараў. “«Гонка легенд» – гэта ўнікальная магчымасць для спартсменаў, якія завяршылі сваю прафесійную кар’еру, успомніць яркія моманты з мінулага, узнавіць эмоцыі, якія прыходзілася перажываць падчас спартыўных спаборніцтваў”, – падзялілася ўражаннямі Алена.

Алімпійскі чэмпіён, шматразовы чэмпіён свету Аляксандр Папоў, дапаўняючы Алену Зубрылаву, адзначыў, што фестываль з’яўляецца святам не толькі для спартсменаў, але таксама і для мільёнаў аматараў, якія дзякуючы праекту атрымалі магчымасць увачавідкі ўбачыць сваіх куміраў.

Добры настрой усім прысутным падарылі выканаўца Арына Шышкіна, салістка праекта “Napoli” Вольга Шыманская, кампазітар, бард, тэлевядучы Анатоль Длускі, скрыпач Максім Блахаў.

Як паведамілі ў Беларускай федэрацыі біятлона, “Гонка легенд – 2016” абяцае быць вельмі цікавай і насычанай – аматараў чакае сустрэча са шматлікімі сусветнымі знакамітасцямі біятлона. А пакуль ідзе падрыхтоўка да другога фестывалю, запрашаем наведаць фотавыстаўку-справаздачу 2015 года і ўзгадаць, як гэта было.

Фотавыстаўка праходзіць у галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх) да 29 жніўня 2016 года.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 28 33.
Е-mail: pr@nlb.by

 

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам