ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Прэзентацыя кнігі аб дзяржаўнай і эканамічнай мадэлі Беларусі
Візіт дэлегацыі Омскай вобласці

Мастацкі праект “Свет за акном”

Мастацкі праект “Свет за акном”
Іншыя навіны

30 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё дабрачыннага мастацкага праекта “Свет за акном”.


Удзел у праекце прымаюць спецыяльныя дзяржаўныя ўстановы для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. На вернісажы іх падапечныя прадэманстравалі свае таленты.

Так, Мінская абласная дзяржаўная спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат для дзяцей з парушэннем слыху прадставіла музычны нумар у жэставым выкананні, псіханеўралагічны інтэрнат № 2 – музычную кампазіцыю ансамбля “Аляксандр бэнд”, а дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця правёў паказ мультыплікацыйных фільмаў студыі “Мы ёсць” і выканаў тэатральныя эцюды.

З прывітальным словам на адкрыцці праекта “Свет за акном” выступілі: намеснік дырэктара па абслугоўванні карыстальнікаў і ідэалогіі Алена Далгаполава, старшыня грамадскага аб’яднання “Міжнародная гільдыя жывапісцаў” Фёдар Ястраб, кіраўнік выяўленчай студыі “Надзея” псіханеўралагічнага інтэрната № 2 Таццяна Біруля, старшыня ўпраўлення адукацыі Мінскага аблвыканкама Ніна Віктароўская, дырэктар Мінскай абласной дзяржаўнай школы-інтэрната для дзяцей з парушэннем слыху Іна Волчак, супрацоўнік дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця манахіня Марфа.

Галоўная ідэя праекта ў тым, што па волі лёсу некаторыя з нас маюць абмежаваныя магчымасці фізічнага і псіхічнага кшталту, але гэтыя абставіны могуць паспяхова пераадольвацца неабмежаванымі магчымасцямі творчага пошуку. Варта толькі грамадству не цурацца такіх праблем, а дапамагаць сваім “асаблівым” грамадзянам рэалізоўваць іх творчы патэнцыял на карысць усім.

Выстаўка будзе працаваць да 22 лютага 2013 г. у галерэі "Лабірынт".

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 23, 293 27 67.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам