ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Конкурс маладых літаратараў “Мост Дружбы”
Прэзентацыя кнігі пра нацысцкі генацыд ў Беларусі

Прагулка па сталіцы

Прагулка па сталіцы
Іншыя навіны

22 верасня ў галерэі "Атрыум" адкрылася мастацкая выстаўка Маргарыты Маніс "Прагулка па сталіцы".


Адпраўляючыся на "прагулку па сталіцы" з Маргарытай Маніс, не забудзьцеся захапіць з сабой рамантычны настрой, і тады вам адкрыецца Мінск "тэатральны" – горад пачуццяў, эмоцый і загадак. Няміга на захадзе сонца, мокры праспект, святло ў вокнах шматпавярховак... Сталіца заўсёды натхняла мастачку на стварэнне карцін.

Маргарыта Маніс скончыла Мінскае мастацкае вучылішча імя Глебава ў 1988 годзе, але яе мастацкі шлях пачаўся трохі пазней. Пасля вучылішча яна працавала ў сферы рэкламных паслуг, потым вучылася ў Інстытуце сучасных ведаў па спецыяльнасці "правазнаўства", а праз некаторы час арганізавала сваё агенцтва нерухомасці. Маргарыта заўсёды адчувала, што прапускае нешта вельмі значнае ў сваім жыцці – сваё прызначэнне. На шчасце, яна здолела паставіць усё на свае месцы і зноў пачаць пісаць карціны, як гэта і належыць мастачцы.

Першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Далгаполава нагадала ўсім прысутным, што на нашай агляднай пляцоўцы можна ацаніць маштабы сталіцы на фотавыстаўцы, дзе горад прадстаўлены з вышыні птушынага палёту, а палотны Маргарыты Маніс паказваюць зусім іншы Мінск – утульны і камерны.

Ёсць сярод карцін асаблівыя працы, на іх Мінск дажджлівы, але зусім не шэры. Ён не перастае быць сонечным і прыгожым. Як сказала арт-крытык, заснавальнік першай беларускай галерэі "Брама" Ларыса Фінкельштэйн, "гэта ўсё таму, што аўтар работ вельмі сонечны і добры чалавек".

Павіншаваць Маргарыту з адкрыццём выстаўкі прыйшла заслужаны журналіст Рэспублікі Беларусь Святлана Шыдлоўская. Яна параўнала карціны мастачкі з каляднымі шарамі, якія выпраменьваюць незвычайнае магічнае святло.

Сярод прадстаўленых у экспазіцыі работ можна ўбачыць карціну – прысвячэнне Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. "Алмаз" будынка тоне ў ціхіх вячэрніх прыцемках, афарбаваных у бэзава-фіялетавы колер. "Калі ахоплівае сум, – прызналася сама Маргарыта, – я прыязджаю да Нацыянальнай бібліятэкі, і яе вячэрняе светлавое шоу заўсёды паднімае настрой і зараджае станоўчымі эмоцыямі".

Запрашаем усіх жадаючых далучыцца да "Прагулка па сталіцы" да 25 снежня 2016 года.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 28 33.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам