ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Канферэнцыя, прысвечаная сядзібам Смаленшчыны і Беларусі
Адкрыццё выстаўкі “Францыск Скарына і наш час"

Рамантычны авантурызм

Рамантычны авантурызм
Іншыя навіны

5 красавіка ў бібліятэцы адкрыўся выставачны праект Сяргея Радзюка “Рамантычны авантурызм”, прымеркаваны да 50-годдзя мастака.


“Дамы прыляцелі” на 22-гі паверх Нацыянальнай бібліятэкі, у галерэю “Панарама”, разам з праектам Сяргея Радзюка “Рамантычны авантурызм”. Знакамітыя “лятаючыя дамы” ў белым адзенні і вытанчаных капялюшыках прысутнічаюць на многіх палотнах аўтара. Лёгкія, паветраныя, яны сядзяць на аблоках і ўвасабляюць мару мастака, вобразы яго лірычнага настрою.

Выстаўка з інтрыгуючай назвай “Рамантычны авантурызм” адкрыла наведвальнікам эмацыянальны і філасофскі свет Сяргея Радзюка.

Да ўвагі наведвальнікаў прадстаўлены рэалістычны, беспрадметны жывапіс, мадэрн, а таксама аўтарскія эксперыменты ў стылі джаз. На рамантычных пейзажах можна прачытаць тэксты любімых вершаў мастака, у другіх работах зашыфраваны літары глаголіцы або знакі сонечнага квадрата. У трэціх – аўтар сыходзіць ад плоскасці малюнка і спалучае жывапіс з элементамі калажу.

Авантурыстам, у добрым сэнсе гэтага слова, назваў мастака загадчык галерэйна-выставачнага аддзела Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Зіменка, адкрываючы выстаўку. “Прыемна сачыць за тым, як аўтар мяняецца, стварае дадатковае вымярэнне, працуючы з тэкстамі і аб’ёмнымі дэталямі. На такія смелыя эксперыменты гатовы толькі майстар высокага ўзроўню”, − адзначыў Аляксандр.

Старшыня секцыі жывапісу Беларускага саюза мастакоў Сяргей Давідовіч расказаў прысутным пра маштабнае мастацкае аб’яднанне “Сонечны квадрат”, нязменным прэзідэнтам якога з’яўляецца Сяргей Радзюк.

На ўрачыстым адкрыцці выстаўкі прысутнічала першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Далгаполава. Словы віншавання ў адрас юбіляра выразілі мастак-абстракцыяніст Анатоль Кузняцоў і кіраўнік міжнароднага грамадскага аб’яднання мастакоў і мастацтвазнаўцаў “Майстар” Сяргей Крыштаповіч.

Аўтар праекта Сяргей Радзюк у сваім выступленні параўнаў мастакоў з урачамі, якія ставяць дыягназ грамадству – папярэджваюць у сваіх работах пра небяспеку, прымушаюць задумацца пра важнае.

Экспазіцыя будзе дэманстравацца да 5 мая 2016 года. З 6 красавіка ўваход на выстаўку платны, складае кошт наведвання агляднай пляцоўкі.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 28 33.
Е-mail: pr@nlb.by

 

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам