ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Візіт парламенцкай дэлегацыі з Тайланда
Выйшаў зборнiк, прысвечаны Трасцянцу

“Размовы ў зялёных”

“Размовы ў зялёных”
Іншыя навіны

27 чэрвеня ў бібліятэцы адбылося адкрыццё выстаўкі IV Міжнароднага пленэру тэкстыльнай скульптуры “Размовы ў зялёных”.

Нестандартныя арт-аб’екты, скульптуры з лямца, стужак, карунак выкананы ва ўсіх адценнях зялёнага колеру, які выкарыстоўваецца аўтарамі як сімвал свабоды і адкрытых магчымасцей для эксперымента.

З прывітальным словам на адкрыцці экспазіцыі выступіла намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Таццяна Кузьмініч. Яна ўзгадала час, калі яшчэ ў старым будынку бібліятэкі адкрывалі выстаўку, арганізаваную аўтарам праекта Ларысай Фінкельштэйн. І вось – “Гутаркі ў зялёных”… Дарэчы, гэта ўжо трэцяя выстаўка ў новым будынку. Асабліва эфектнай і смелай атрымалася экспазіцыя, прысвечаная свету металу, а ў гэты раз сваёй разнастайнасцю і стылем наведвальнікаў дзівяць тэкстыльныя скульптуры.

“Тэкстыль, адарваны ад сцяны”, – так ахарактарызавала ідэйную аснову выстаўкі яе куратар, член Міжнароднай асацыяцыі мастацтвазнаўцаў, Беларускага саюза мастакоў, Беларускага саюза дызайнераў, заснавальнік першай беларускай галерэі “Брама” Ларыса Фінкельштэйн. Яна падзялілася ўспамінамі пра папярэднія пленэры і планамі на будучыню – сёлета выстаўка адпраўляецца ў Італію, дзе будзе прадстаўлена ў цудоўных галерэйных залах. Ларыса Фінкельштэйн падзякавала кіраўніцтву і супрацоўнікам Нацыянальнай бібліятэкі за аказаную дапамогу ў арганізацыі мерапрыемства і цэннае шматгадовае супрацоўніцтва.

Адзнаку ў дзесяць балаў паставіла выстаўцы “Размовы ў зялёных” дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Ганна Шавялевіч. Яна падкрэсліла, што зялёны колер натхніў майстроў на стварэнне раслінных тэкстыльных скульптур і аб’яднаў усіх у магутны струмень, новы рух у мастацтве твораў з тканіны.

У адкрыцці экспазіцыі прынялі ўдзел мастацтвазнавец, загадчык кафедры дызайну Інстытута сучасных ведаў імя А.М. Шырокава Леанід Дзягілеў; культуролаг, музыказнаўца, начальнік аддзела культуры холдынгу рускай прэсы “Вести недели” ў Ізраілі Іна Шэйхатовіч; дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Ганна Шавялевіч, мастак, мастацтвазнавец, прафесар кафедры тэорыі і гісторыі мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Яўгеній Шунейка, удзельнік пленэра, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Ніна Пілюзіна.

Лёгкімі летнімі ноткамі атмасферу мерапрыемства дапоўнілі музычныя кампазіцыі ў выкананні акустычнай групы “Верасень” пад кіраўніцтвам Вольгі Акуліч.

Пасля ўрачыстай часткі адбыўся прагляд экспазіцыі. Хоць зялёны лічыцца колерам спакою і маўчання, “размовы ў зялёных” не суцішваліся падчас знаёмства са скульптурамі. Кожны наведвальнік мог па-свойму інтэрпрэтаваць убачанае, уключыць фантазію і знайсці зусім нечаканыя асацыяцыі і рашэнні.

“Зялёная” крэатыўная выстаўка размясцілася ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх).

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 28 33.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам