ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Паэт фарбы і лініі
Адкрыты доступ да базы даных Passport GMID

Спадчына ў фокусе аб'ектыва

Спадчына ў фокусе аб'ектыва
Іншыя навіны

17 cакавіка ў галерэі “Лабірынт” ладзілася адкрыццё выстаўкі “Спадчына ў фокусе аб'ектыва: сто пяцьдзесят гадоў фатаграфіі італьянскіх аб'ектаў Сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА”.


Арганізатары мерапрыемства, якое адбылося ў рамках святкавання 150-годдзя з дня аб’яднання Італіі, – Пасольства Італьянскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

У экспазіцыю выстаўкі ўвайшло больш за 200 гістарычных і сучасных фатаграфій са збораў Цэнтральнага інстытута каталагізацыі і дакументацыі Міністэрства культурнага здабытку і дзейнасці ў галіне культуры Італіі, якія прадстаўляюць 45 італьянскіх аб’ектаў, занесеных у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Здымкі, створаныя на працягу ста пяцідзесяці гадоў, уяўляюць сабой гістарычныя кадры пяцідзесятых гадоў ХІХ стагоддзя, стэрэаскапічныя трохмерныя малюнкі канца ХІХ стагоддзя, гістарычныя паштоўкі, аэрафотаздымку і самыя сучасныя лічбавыя фатаграфіі.

Прадметам экспазіцыі, нароўні з выстаўкай фатаграфій аб’ектаў ЮНЕСКА, з’яўляецца мастацкае багацце Італіі, прадстаўленае зборам кніг па мастацтве выдавецкага дома “Франка Марыя Рычы”. Адзін з самых прэстыжных у свеце, ён вядомы дзякуючы выключнай якасці і майстэрству друкаваных выданняў, а таксама тэкстам, напісаным мастацтвазнаўцамі з сусветным імем.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Італьянскай Рэспублікі Арнальда Абеці, першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Уладзімір Карачэўскі, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, італьянскай дыяспары, творчай інтэлігенцыі.

Выстаўка будзе доўжыцца да 10 красавіка ў галерэі “Атрыум” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

 

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам