ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Вось і лета да нас прыйшло!
III Форум бібліятэкараў Беларусі

Свет вачыма дзяцей

Свет вачыма дзяцей
Іншыя навіны

28 мая ў мабільнай галерэі (3-ці паверх) адбылося адкрыццё выстаўкі дзіцячых твораў “Свет вачыма дзяцей”.


Упершыню ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі экспануюцца працы навучэнцаў установы адукацыі "Мінская дзяржаўная гімназія-каледж мастацтваў", выкананыя ў майстэрнях педагогаў-мастакоў Ганны Варанкевіч і Святланы Даранкевіч. Аўтары работ – вучні пачатковых класаў. Выстаўка прымеркавана да Міжнароднага дня абароны дзяцей.

На адкрыцці выступілі першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Далгаполава, дырэктар Мінскай гімназіі-каледжа мастацтваў Лілія Мацура, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Мінскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў Святлана Данская.

Вучні гімназіі-каледжа прыйшлі на мерапрыемства з творчымі падарункамі. Яны выканалі для гасцей музычныя нумары.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 82, 293 27 67.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам