ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Візіт дэлегацыі Рэспублікі Малдова
Міжнародны дзень інвалідаў

Universum

Universum
Іншыя навіны

4 снежня 2008 года ў галерэі “Ракурс” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё мультыпраета “Universum”.


Асноўнай мэтай праекта было выяўленне шматгранных талентаў у мастацкім асяроддзі Беларусі.Таму ўсім, хто выставіў свае мастацкія творы на суд гледача, было неабходна заявіць пра сябе яшчэ і ў шоу-сферы.

У час урачыстага адкрыцця ўсе аўтары-ўдзельнікі мультыпраета прадэманстравалі сваё музычнае майстэрства. Пасля адбылося адкрыццё мастацкай выстаўкі, на якой былі прадстаўленыя каля 160 работ, выкананых удзельнікамі музычнай праграмы ў розных тэхніках: графіка, жывапіс, прыкладное мастацтва, інсталяцыя, фота.

Экспазицыі праекта размясціліся ва ўсіх трох галерэях - «Ракурс», «Лабірынт» і «Атрыум». Прадстаўленыя пейзаж, партрэт, тэматычныя кампазіцыі, інсталяцыя, выцінанкі, калаж.

Сярод удзельнікаў музычнай праграмы і выстаўкі аказаліся такія папулярныя групы, як «ПАЛАЦ», «ХОРЦІЦА», «ДЗІВАСІЛ» і «НАГУАЛЬ», а таксама асобныя выканаўцы – графік і бард Аляксей Ляпін; вядомы мастак, калекцыянер і рок-музыкант Андрэй Плясанаў; архітэктар, паэт і кампазітар Станіслаў Федчанка; піяніст-канцэртмайстар, член Саюза кампазітараў і Саюза мастакоў Усевалад Грыцкевіч; мастак, музыкант, канцэртмайстар Акадэміі музыкі Наталля Капшай-Міронава; паэт, графік і аўтар танцавальна-пластычных перформансаў Вольга Дворнікава.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел начальнік сацыякультурнага цэнтра Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі С.І. Шарамецьеў, загадчык аддзела галерэйна-выставачнай дзейнасці Ф.А. Ястраб, член Саюза кампазітараў і Саюза мастакоў У.Грыцкевіч.

Праект аказаўся не толькі вельмі паспяховым, але і шматабяцальным: з наступнага года плануется значна пашырыць геаграфію конкурса за кошт удзельнікаў з Італіі, Венгрыі, Германіі, Польшчы і іншых дзяржаў.

   

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам