ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Візіт дэлегацыі Народнай Рэспублікі Бангладэш
“BOOKланч”: рэклама працуе

Выстаўка пераможцаў конкурсу па дызайне

Выстаўка пераможцаў конкурсу па дызайне
Іншыя навіны

9 ліпеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося адкрыццё выстаўкі пераможцаў нацыянальнага конкурсу Літвы па дызайне Geras dizainas – 2013.


Арганізатары конкурсу – асацыяцыя Lietuvos dizaino forumas (Форум дызайну Літвы) і Міністэрства культуры Літоўскай Рэспублікі – разлічваюць на прызнанне значнасці такой галіны, як дызайн. Гэта будзе спрыяць развіццю крэатыўнай індустрыі і эканомікі ў цэлым.

Конкурс прадставіў грамадскасці лепшы дызайн, створаны літоўскімі дызайнерамі або ўкаранёны літоўскімі прадпрыемствамі за апошнія два гады. У рабоце міжнароднага журы сёлета прыняў удзел старшыня Беларускага саюза дызайнераў Дзмітрый Сурскі.

На адкрыцці выстаўкі выступілі першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Далгаполава, Надзвычайны і Паўнамочны Пасол Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Эвалдас Ігнатавічус, дырэктар Lietuvos dizaino forumas Вітаўтас Гурэвічус, прадстаўнік Беларускага саюза дызайнераў, архітэктар Аляксандр Трусаў.

На выстаўцы былі прадстаўлены ўкаранёныя ў вытворчасць работы ўсіх відаў дызайну, уключаючы прамысловы, графічны дызайн (у тым ліку ўпакоўкі), дызайн адзення, інтэр’еру і мультымедыя.

 

Навіны

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам