ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Рэспубліканскі конкурс навуковых работ
Візіт парламенцкай дэлегацыі Французскай Рэспублікі

35-е пасяджэнне Міждзяржаўнага савета па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі

35-е пасяджэнне Міждзяржаўнага савета па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі
Іншыя Навіны

10–11 чэрвеня 2009 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося 35-е пасяджэнне Міждзяржаўнага савета па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі (МДС) дзяржаў-удзельніц СНД.


На пасяджэнні было абмеркавана больш за 35 актуальных пытанняў, накіраваных на павышэнне якасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі, якая выпускаецца, паглыбленне эканамічнай інтэграцыі паміж краінамі, абарону рынкаў ад небяспечных і няякасных тавараў.

Адным з найважнейшых пытанняў, якія патрабуюць прыняцця ўсебакова абдуманых, але аператыўных рашэнняў, з’яўляецца ўзгодненасць дзеянняў дзяржаў СНД па пытаннях гарманізацыі тэхнічных рэгламентаў, што распрацоўваюцца.

У рамках міжнароднага супрацоўніцтва на пасяджэнні быў падпісаны Мемарандум аб узаемаразуменні паміж МДС і СЕНЕЛЭК, што прадастаўляе нашым дзяржавам магчымасць доступу да ўсіх навінак еўрапейскай стандартызацыі ў сферы электратэхнікі.

Навіны

Беларуская натарыяльная палата і Нацыянальная бібліятэка Беларусі: захоўваем гісторыю разам

5 Чэр 2024

5 чэрвеня ў зале адукацыйных тэхналогій у рамках падпісанага раней пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы інфармацыйнай дзейнасці паміж Беларускай натарыяльнай палатай і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі адбылася ўрачыстая перадача ў фонды "алмаза ведаў" унікальнага выдання, прысвечанага этапам станаўлення інстытута натарыята на беларускіх землях.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніжная спадчына Дома Мамонічаў

3 Чэр 2024

З 3 чэрвеня ў музеі кнігі арганізавана выстава, прымеркаваная да 450-годдзя з пачатку дзейнасці друкарні Мамонічаў – аднаго з самых адметных беларускіх выдавецкіх цэнтраў ХVІ – пачатку ХVІІ ст.

Кніжныя выстаўкі

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам