ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Белавежскае дзіва
35-е пасяджэнне Міждзяржаўнага савета па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі

Рэспубліканскі конкурс навуковых работ

Іншыя навіны

Для бібліятэчных работнікаў аб’яўлены рэспубліканскі конкурс навуковых работ па бібліятэказнаўстве, бібліяграфіі і кнігазнаўстве.


Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, ДУ “Нацыянальная бібліятэка Беларусі”, ГА “Беларуская бібліятэчная асацыяцыя”.

Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

  • “Лепшая навуковая работа па бібліятэказнаўстве”;
  • “Лепшая навуковая работа па бібліяграфіі”;
  • “Лепшая навуковая работа па кнігазнаўстве”.

Матэрыялы конкурсу прымаюцца да разгляду да 1 кастрычніка 2009 года.

Парадак і ўмовы правядзення конкурсу вызначае “Інструкцыя аб рэспубліканскім конкурсе навуковых работ па бібліятэказнаўстве, бібліяграфіі і кнігазнаўстве”, зацверджаная Пастановай Міністэрства культуры 19.05.2009 г. № 19.

Навіны

У Самаркандзе адбылася міжнародная канферэнцыя бібліятэкараў СНД

15 Май 2024

15 мая генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел у міжнароднай канферэнцыі бібліятэкараў СНД “Бібліятэчная Садружнасць: партнёрства і інавацыі”, якая прайшла ў рамках міждзяржаўнай праграмы “Самарканд – культурная сталіца СНД – 2024”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Да 105-годдзя Іраіды Аляксандраўны Карзенка

16 Май 2024

За векавую гісторыю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў яе сценах працавала цэлая пляяда высакакласных спецыялістаў, намаганнямі якіх установа нязменна займала і займае галоўнае месца ў інфармацыйнай інфраструктуры рэспублікі. Адным з такіх значных прафесіяналаў, на вопыце якога вучылася не адно пакаленне бібліятэкараў, была Іраіда Аляксандраўна Карзенка.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Мудрыя думкі з залы мастацтва

15 Май 2024

Усё ярчэй свеціць вясновае сонца, а зала мастацтва напаўняе сваю прастору святлом мудрасці і прыгажосці, працягваючы рубрыку “Цытата тыдня”. На гэтым тыдні са “шкатулкі” крылатых выразаў знакамітых творцаў бліснуў прамень афарызму, прапанаваны на малюнку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

13–19 мая 1944 года. 16 тыдняў да Вызвалення

14 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Вакальна-інструментальныя жанры ў творчасці беларускіх кампазітараў

13 Май 2024

8 мая ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў адбылася завяршальная лекцыя з цыкла “Творы сучасных беларускіх кампазітараў у кантэксце гісторыі еўрапейскай музыкі”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ХХХ Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні “Духоўная і свецкая адукацыя: гісторыя і перспектывы ўзаемадзеяння”

10 Май 2024

16–17 мая ў Мінску адбудуцца ХХХ Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні “Духоўная і свецкая адукацыя: гісторыя і перспектывы ўзаемадзеяння (да 20-годдзя Інстытута тэалогіі БДУ)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам