ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Пра дабрыню, “Буквар” і рух наперад – глядзіце на “Беларусь 1”
Ганарымся разам: “Чалавек года ў сферы культуры” – наш супрацоўнік!

Адкрыта рэгістрацыя на XIV Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні

Адкрыта рэгістрацыя на XIV Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні
Іншыя навіны

26–27 красавіка 2018 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудуцца ХІV Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні, прысвечаныя 400-годдзю выдання першага Буквара.

Запрашаем кнігазнаўцаў, лінгвістаў, літаратуразнаўцаў, культуролагаў, гісторыкаў, філосафаў, выдаўцоў і кнігагандляроў прыняць удзел у канферэнцыі.

Плануемыя тэмы для абмеркавання ў рамках канферэнцыі:

  • Асветніцкія традыцыі Беларусі і навучальнае кнігавыданне;
  • Рукапісная кніжнасць Беларусі;
  • Беларуская рукапісная і друкаваная кніга ў айчынных і замежных зборах;
  • Беларускія друкарні XVI–XVIІІ стст.;
  • Беларуская кніга ХIХ–ХХ стст.;
  • Сучасная беларуская кніга;
  • Мастацкае афармленне рукапіснай і друкаванай кнігі;
  • Бібліяграфічны ўлік кніжных помнікаў Беларусі;
  • Кніга ў сучасным сацыякультурным і інфармацыйным асяродку.

Больш падрабязная інфармацыя аб кнігазнаўчых чытаннях і рэгістрацыя ўдзельнікаў – на сайце канферэнцыі.

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам