ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Віншуем: генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі абраны прэзідэнтам Бібліятэчнай асамблеі Еўразіі!
Цытаты Уладзіміра Караткевіча

Агульны сход Бібліятэчнай асамблеі Еўразіі анлайн

Агульны сход Бібліятэчнай асамблеі Еўразіі анлайн
Іншыя Навіны

25 лістапада ў рэжыме відэасувязі на платформе zoom адбыўся XXIV Агульны сход членаў некамерцыйнага партнёрства “Бібліятэчная асамблея Еўразіі” (БАЕ).

Галоўнай мэтай некамерцыйнага партнёрства бібліятэк краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД) з’яўляецца культурнае і інфармацыйна-бібліятэчнае ўзаемадзеянне. Агульны сход арганізацыі закліканы вызначаць прыярытэтныя напрамкі дзейнасці, распрацоўваць агульныя падыходы да праблемных пытанняў, сцвярджаць праграмы абмену і павышэння кваліфікацыі супрацоўнікаў бібліятэк, сумесныя праекты, вырашаць іншыя пытанні.

У пачатку пасяджэння ў адрас БАЕ прагучалі прывітанні Выканаўчага камітэта СНД і Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва СНД.

Прысутныя заслухалі справаздачу дырэкцыі аб праведзенай працы, абмеркавалі бягучую дзейнасць арганізацыі і ініцыятывы на бліжэйшыя гады.

Калегі падзяліліся меркаваннямі аб падрыхтоўцы мадэльных рэкамендацый па вызначэнні адзіных падыходаў да пытання абавязковага асобніка друкаванага выдання ў электроннай форме ў дзяржавах – удзельніцах СНД, распавялі аб сумеснай працы бібліятэк па рэалізацыі праектаў у межах Года 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гадоў, аб удзеле спецыялістаў краін СНД у 37-м Сусветным кангрэсе Міжнароднага савета па дзіцячай кнізе (IBBY) восенню 2021 года.

Генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі выступіў з паведамленнем аб супрацоўніцтве бібліятэкі з замежнымі партнёрамі ў ажыццяўленні праектаў, прысвечаных Вялікай Перамозе, адзначыўшы, што бібліятэка інтэнсіўна ўзаемадзейнічае ў лічбавым асяроддзі, якое зараз актыўна развіваецца і становіцца эфектыўнай платформай для міжнароднага супрацоўніцтва анлайн.

У ходзе дыскусіі і абмену думкамі на XXIV Агульным сходзе былі вызначаны Стратэгічныя напрамкі супрацоўніцтва бібліятэк БАЕ на 2021–2022 гады.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнік Выканаўчага камітэта СНД, кіраўнікі і супрацоўнікі бібліятэк – удзельніц БАЕ.

Фота прадастаўлены Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Расійскай дзяржаўнай бібліятэкай

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам