ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча: пяць фактаў пра фільм “Дзікае паляванне караля Стаха”
Агульны сход Бібліятэчнай асамблеі Еўразіі анлайн

Віншуем: генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі абраны прэзідэнтам Бібліятэчнай асамблеі Еўразіі!

Віншуем: генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі абраны прэзідэнтам Бібліятэчнай асамблеі Еўразіі!
Іншыя Навіны

25 лістапада на XXIV Агульным сходзе членаў некамерцыйнага партнёрства “Бібліятэчная асамблея Еўразіі” (БАЕ) прайшлі выбары прэзідэнта.

У сувязі з заканчэннем тэрміну паўнамоцтваў прынята адстаўка прэзідэнта Асамблеі Аляксандра Іванавіча Віслага, намесніка генеральнага дырэктара Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі. Удзельнікі Сходу падзякавалі Аляксандру Іванавічу за добрую працу і супрацоўніцтва.

Па выніках праведзенага галасавання новым прэзідэнтам БАЕ абраны Раман Сцяпанавіч Матульскі, генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Віцэ-прэзідэнтамі сталі Вадзім Валер’евіч Дуда, генеральны дырэктар расійскай дзяржаўнай бібліятэкі, і Уміда Алімджанаўна Цешабаева, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Узбекістана імя А. Наваі.

Раман Сцяпанавіч падзякаваў калегам за давер і выказаў упэўненасць у далейшым узаемавыгадным супрацоўніцтве бібліятэк-партнёраў.

Таксама Р. С. Матульскі падзяліўся сваім бачаннем праблем Мадэльных рэкамендацый па вызначэнні адзіных падыходаў па пытанні абавязковага асобніка друкаванага выдання ў электроннай форме ў дзяржавах – удзельніцах СНД, падкрэсліўшы, што прыняцце Мадэльных рэкамендацый на ўзроўні СНД значна паскорыць аптымізацыю нацыянальнай заканадаўчай базы ў гэтым кірунку і будзе спрыяць стварэнню адзінай інфармацыйнай прасторы і фарміраванню нацыянальных электронных бібліятэк, новых магчымасцей для далейшага развіцця міжбібліятэчнага і міждзяржаўнага кнігаабмену.

Раман Сцяпанавіч пазначыў перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва бібліятэк БАЕ на перыяд 2021–2022 г.: мадэльная заканатворчасць для ўніфікацыі заканадаўства, якое датычыцца дакументальнай спадчыны ў электронным асяроддзі; стварэнне адзінай прасторы навуковых даследаванняў; правядзенне праграм абмену і павышэння кваліфікацыі супрацоўнікаў бібліятэк; распрацоўка адзіных падыходаў і абмен вопытам работы па фарміраванні паўнатэкставых баз даных і электроннай бібліятэкі і стварэнне адзінай інфармацыйнай прасторы на базе існуючых лічбавых бібліятэк; па фарміраванні рэсурсаў нацыянальных бібліятэк і праблемна-арыентаваных баз даных; абмен вопытам па арганізацыі абслугоўвання карыстальнікаў у асаблівых умовах або асаблівых груп карыстальнікаў.

Раман Сцяпанавіч таксама прапанаваў правесці ў пачатку наступнага года анлайн-форум нацыянальных бібліятэк Садружнасці, на пляцоўцы якога ўдзельнікі распавялі б пра вопыт арганізацыі абслугоўвання карыстальнікаў ва ўмовах пандэміі з прэзентацыяй лепшых практык за 2020 год.

Шчыра віншуем Рамана Сцяпанавіча з нагоды абрання на пасаду прэзідэнта Бібліятэчнай асамблеі Еўразіі!

Упэўнены, што талент і вопыт кіраўніка, бездакорнае служэнне бібліятэчнай справе адкрыюць новыя яркія старонкі біяграфіі Асамблеі.

Жадаем пазітыўнага настрою, падтрымкі каманды аднадумцаў, паўнаты сіл для паспяховай рэалізацыі ўсіх намечаных планаў!

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам