ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Прадчуванне свята
Прэзентацыя кнігі "Народныя казкi для дзетак"

БАЕ абвешчаны конкурс на лепшы бібліятэчны праект

Іншыя навіны

НП "Бібліятэчная асамблея Еўразіі" аб'яўляе конкурс на лепшы бібліятэчны праект "Развіццё міжкультурных і прафесійных сувязей бібліятэк краін СНД".


Мэты і задачы конкурсу: выяўленне перадавога вопыту, найбольш яркіх ідэй і творчых ініцыятыў у галіне міжкультурнага і прафесійнага дыялогу бібліятэк краін СНД; развіццё прафесійных і культурных камунікацый паміж бібліятэкамі; выяўленне маладых лідэраў у бібліятэчнай справе краін СНД.

У Рэспубліцы Беларусь арганізацыю і правядзенне конкурсу на рэспубліканскім узроўні ажыццяўляе Нацыянальная бібліятэка Беларусі – член НП "Бібліятэчная асамблея Еўразіі" (БАЕ).

Лепшы праект будзе накіраваны ў дырэкцыю БАЕ для ўдзелу ў заключным этапе конкурсу. Пераможцаў абвесцяць у сакавіку 2011 г. Вынікі будуць апублікаваны на сайце БАЕ.

Матэрыялы на конкурс патрэбна накіроўваць у 2-х друкаваных экзэмплярах і ў электроннай форме на рускай мове на адрас: пр. Незалежнасці, 116, г. Мінск, 220114 і на электронны адрас: bibved@nlb.by. Матэрыялы прымаюцца не пазней за 28 лютага 2011 года.

З падрабязнай інфармацыяй пра ўмовы правядзення конкурсу можна азнаёміцца на партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў падзеле "Прафесійныя конкурсы".

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам