ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Пад небам Грэцыі Свяшчэннай…
Музычная спадчына Рэчы Паспалітай з РНБ

Бясплатныя крыніцы камплектавання бібліятэчных фондаў бібліятэк Беларусі

Бясплатныя крыніцы камплектавання бібліятэчных фондаў бібліятэк Беларусі
Іншыя навіны

25 cакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося пасяджэнне круглага стала на тэму “Бясплатныя крыніцы камплектавання бібліятэчных фондаў бібліятэк Беларусі”.


Мерапрыемства было арганізавана Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Беларускай бібліятэчнай асацыяцыяй.

У рабоце круглага стала ўдзельнічала больш за 80 чалавек: кіраўнікі і спецыялісты рэспубліканскіх, абласных, раённых бібліятэк, а таксама бібліятэк адукацыйных і іншых устаноў.

 

Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь прадстаўлялі намеснік начальніка упраўлення выдавецкай дзейнасці і кніжнага гандлю Р.А. Бабарыка і кансультант упраўлення вытворча-тэхнічнага развіцця Т.М. Куляшова.

З уступным словам да ўдзельнікаў круглага стала звярнулася намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па інфармацыйных рэсурсах Т.В. Кузьмініч.

Падчас сустрэчы былі абмеркаваны актуальныя праблемы камплектавання фондаў беларускіх бібліятэк. Разгледжаны пытанні паступлення бясплатнага абавязковага экзэмпляра ў розныя бібліятэкі краіны, афармлення дароў бібліятэкам ад прыватных асоб і арганізацый. У выступленнях былі раскрыты магчымасці ўнутрырэспубліканскага дакументаабмену і пераразмеркавання дакументаў як эфектыўнай крыніцы камплектавання бібліятэчных фондаў.

Прадстаўнікі бібліятэк розных сістэм і ведамстваў абмяняліся вопытам плённага выкарыстання бясплатных крыніц для развіцця бібліятэчных фондаў.

З дакладамі выступілі:

  • Мацкевіч А.П., заг. сектара прыёму дакументаў і кантролю за абавязковым асобнікам і Жукоўская М.В., заг. сектара ўнутрырэспубліканскага дакументаабмену і пераразмеркавання дакументаў аддзела камплектавання фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі;
  • Вашкевіч А.А., заг. сектара камплектавання аддзела бібліятэчных рэсурсаў Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкі ім. І.З. Лупіновіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі;
  • Талочка З.М., галоўны бібліятэкар аддзела камплектавання фондаў Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі;
  • Анцыпяровіч А.А., заг. аддзела камплектавання, навуковай апрацоўкі і каталагізацыі Навукова-педагагічнай бібліятэкі ўстановы “Галоўны інфармацыйна-аналітычны цэнтр Міністэрствы адукацыі Рэспублікі Беларусь”;
  • Карбановіч Н.Л., заг. аддзела камплектавання і каталагізацыі фондаў Фундаментальнай бібліятэкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта;
  • Грудніцкая Т.А., заг. Музея навукі і асветы Полаччыны Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта;
  • Берастава Л.К., заг. аддзела камплектавання фондаў Цэнтралізаванай сістэмы дзяржаўных публічных бібліятэк г. Мінска;
  • Коцік Т.А., заг. аддзела камплектавання фондаў Дзяржынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі;
  • Раманчук І.П., заг. бібліятэкі дзяржаўнага агульнаадукацыйнага ліцэя г. Лунінца.

Праграма круглага стала

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам