ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Сустрэча з нобелеўскім лаўрэатам Кэнетам Брокманам
Сёння – 125 гадоў з дня нараджэння Паўліны Мядзёлкі

Даследчык манускрыптаў Скот Кэрал на занятках “Клуба кніжных прафесараў”

Даследчык манускрыптаў Скот Кэрал на занятках “Клуба кніжных прафесараў”
Іншыя навіны

22 верасня ў "Клубе кніжных прафесараў" адбыліся асаблівыя заняткі. Яны заўсёды незвычайныя, але гэтыя былі сапраўды непаўторныя!

Па-першае, яны былі арганізаваны на ўнікальнай выстаўцы "Беларусь і Біблія". А па-другое, сам даследчык старажытных манускрыптаў з ЗША, дырэктар арганізацыі “Група даследавання рукапісаў” Скот Кэрал сустрэўся з маленькімі "прафесарамі" і правёў экскурсію ў музеі кнігі!

Удзельнікі заняткаў атрымалі ўнікальную магчымасць – раскруціць старажытны сувой і дакрануцца да пергаменту! Арганізатары выстакі ўпэўнены, што ў музеі важна не толькі слухаць і бачыць, а таксама дакранацца. Таму арыгінал быў адмыслова выдзелены і падрыхтаваны для пазнавальных заняткаў. Сувоем захапіліся і дзеткі, і бацькі. Было вельмі ўражліва!

Выстаўка "Беларусь і Біблія" мае творчую зону, у ёй бяруць актыўны ўдзел не толькі дзеткі, а таксама дарослыя. Удзельнікі "Клуба кніжных прафесараў" “плавалі” ў каўчэгу з Ноем і жывёлкамі, пісалі пяром рукапісы, друкавалі старонкі з Бібліі Францыска Скарыны, складвалі пазлы і малявалі.


Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам