15 лістапада адбудзецца творчы вечар Наталлі Батраковай, падчас якога пісьменніца прадставіць працяг дылогіі “Миг бесконечности”.
Наталля Батракова – сучасная беларуская пісьменніца і паэтка, аўтар нашумелых раманаў “Территория души”, “Площадь согласия”, паэтычных зборнікаў “Состояния души”, “Сто сорок жизненных мгновений”, “Экстрасистолы любви” і інш.
Ажыятаж вакол яе кніг даходзіў да таго, што ў гарадскіх бібліятэках чытачы запісваліся ў чаргу, каб прачытаць жыццёвыя сюжэты і даведацца, чым жа скончыцца гісторыя кахання Каці Праскурынай і Вадзіма Ладышава.
Поспех пісьменніцы шмат у чым вызначае яе падыход да справы – пачуццё адказнасці і жаданне заўсёды здзіўляць свайго чытача. Адданыя прыхільнікі творчасці Наталлі гатовыя гадамі чакаць працяг душэўных гісторый. Дарэчы, з моманту выхаду першай кнігі “Миг бесконечности” прайшло ні многа ні мала чатыры гады.
У рамках творчага вечара ў выкананні Наталлі Батраковай прагучаць паэтычныя радкі, лірычныя песні, шчырыя адказы на вечныя пытанні. І, вядома, чытачы змогуць пагаварыць пра новую кнігу “Миг бесконечности 2: бесконечность любви, бесконечность печали” і даведацца, чым жа завершыцца гісторыя. Або працяг будзе?..
Сустрэча пачнецца а 16-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх).
Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80, 293 27 56.
Е-mail: pr@nlb.by