ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Доўгачаканы працяг: Наталля Батракова прэзентуе новую кнігу
Кніжная культура Радзівілаў

Упоравень з часам

Упоравень з часам
Іншыя навіны

З 8 лістапада па 14 снежня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Упоравень з часам”, прымеркаваная да 120-годдзя з дня нараджэння беларускага паэта, празаіка, драматурга, грамадскага і культурнага дзеяча Міхася Чарота.


Лёс Міхася Чарота (Міхася Сямёнавіча Кудзелькі, 1896–1937) у многім тыповы для пакалення літаратараў, якое прыйшло ў беларускую літаратуру ў 1920-я гады. Яго творчасць адлюстравала ў сабе рамантычныя парыванні, супярэчнасці і вялікія ілюзіі свайго часу. Літаратурна-мастацкая дзейнасць М. Чарота дастаткова шматгранная, арыгінальная і поліфанічная. Творы яго сведчаць аб яркім таленце паэта, майстэрстве і паэтычнай культуры.

Выстаўку адкрывае раздзел “Мае песні – мае буры”, у якім шырока прадстаўлена літаратурная спадчына пісьменніка. Наведвальнікі бібліятэкі маюць магчымасць пазнаёміцца са зборамі яго твораў, асобна выдадзенымі кнігамі і творамі ў калектыўных зборніках. Сярод прадстаўленых – “Творы” ў 2-х тамах (1933), “Збор твораў” у 2-х тамах (1958), “Выбраныя вершы і паэмы” (1935), “Выбранае” (2001), паэмы “Босыя на вогнішчы” (1925), “Марына” (1926), “Карчма” (1926), “Беларусь лапцюжная” (1927), зборнікі вершаў “Завіруха” (1929), “Сонечны паход” (1929), зборнік апавяданняў “Веснаход” (1924), “Выбраныя апавяданні” (1926). Як драматург М. Чарот прадстаўлены ў экспазіцыі народнай драмай “На Купалле”, вадэвілем “Мікітаў лапаць” і іншымі п’есамі.

Другі раздзел “З завірухі гадоў” змяшчае творы аўтара, перакладзеныя на рускую (“Босые на пожарище”, “Беларусь лапотная”), украінскую (“Світе, знай...”, “Бунтар”), балгарскую (“Необикновена молба”, “Нероденият”) і іншыя мовы.

Апошні раздзел экспазіцыі “Сын сваёй эпохі” знаёміць з жыццём і творчым шляхам юбіляра з дапамогай энцыклапедый, даведнікаў і літаратурна-крытычных публікацый.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 16.

Навіны

Падведзены вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

8 Май 2024

7 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы ў анлайн-рэжыме адбылося пасяджэнне журы па падвядзенні вынікаў XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Памятаем і шануем!

8 Май 2024

Напярэдадні 9 Мая і ў год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прадстаўнікі бібліятэкі правялі рэстаўрацыю і ўборку пахаванняў супрацоўнікаў, якія работалі ва ўстанове ў даваенны і пасляваенны перыяды.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ЮНЕСКА і Беларусь: 70 гадоў паспяховага супрацоўніцтва

8 Май 2024

З 8 мая па 18 чэрвеня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная кніжная выстава “ЮНЕСКА і Беларусь: 70 гадоў паспяховага супрацоўніцтва”, прысвечаная 70-годдзю ўступлення Рэспублікі Беларусь у ЮНЕСКА.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам