ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
На роднай мове: у бібліятэцы прагучалі ўрыўкі з канстытуцый 27 краін свету
У Міжнародны дзень роднай мовы прадстаўлены рукапісны пераклад Евангелля брата Якуба Коласа

Гавары са мной па-беларуску...

Гавары са мной па-беларуску...
Іншыя Навіны

Штогод 21 лютага сусветная грамадскасць адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. Нацыянальная бібліятэка – адна з тых устаноў, якія закліканы захоўваць беларускую культурную спадчыну.

Традыцыйна галоўны сацыякультурны і інфармацыйны цэнтр краіны праводзіць тэматычныя мерапрыемствы і акцыі, прысвечаныя роднай мове.

У гэты дзень на вонкавым электронным светлавым табло для мінчан і гасцей сталіцы дэманструюцца цытаты класікаў і спрадвечныя беларускія словы, такія, напрыклад, як “багоўка”, “усцяж” і “крынічыць”. Для тых жа, хто вырашыць праверыць свае здагадкі, значэнні слоў будуць размешчаны ў афіцыйных групах бібліятэкі ў сацыяльных сетках. Дэвіз акцыі – “Слоў не крышыць ні век, ні тапор” – цытата беларускага класіка Якуба Коласа.

У Дзень роднай мовы ў бібліятэку прыехала яго ўнучка Марыя Міцкевіч. Яна прывезла ўнікальны рукапіс перакладу Евангелля малодшага брата Якуба Коласа – Міхася Міцкевіча. Толькі адзін дзень рарытэт можна ўбачыць у музеі кнігі.

Ev_8.jpg

А вось выстаўку “Родная мова – душа народа” ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) можна наведаць да 17 сакавіка. Прадстаўленыя матэрыялы адлюстроўваюць вялізныя намаганні ўрадаў, устаноў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, арганізацый грамадзянскай супольнасці, накіраваныя на захаванне, павагу, заахвочванне і абарону моў.

jazyk_0.jpg

Для навучэнцаў гімназіі № 14, сярэдняй школы імя Якуба Коласа № 44 і сярэдняй школы № 140 прайшлі экскурсіі з цыклу “Славутыя імёны Бацькаўшчыны” па творчасці Францыска Скарыны і Якуба Коласа.

sib_krapiva_af.jpg

Да Міжнароднага дня роднай мовы бібліятэка прыняла ўдзел у крэатыўным праекце – нашы супрацоўнікі сталі мадэлямі Mark Formelle. Лімітаваную калекцыю # МоваГэтаСтылёва брэнд прэзентаваў 21 лютага не выпадкова. Дызайнеры пастараліся адлюстраваць асаблівасці беларускай мовы, якія мы ведаем са школы: “Дз” і “Дж”, “Ў” і “I”, “Жы” і “Шы”.

З Міжнародным днём роднай мовы!

Няхай песні на роднай мове гучаць званчэй, а добрыя словы па-беларуску натхняюць вас на развіццё, самапазнанне, дапамагаюць ствараць карысныя і цікавыя рэчы.

Чытайце і глядзіце пра нас у матэрыялах СМІ:

Навіны

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам