ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Гавары са мной па-беларуску...
Самыя важныя словы

У Міжнародны дзень роднай мовы прадстаўлены рукапісны пераклад Евангелля брата Якуба Коласа

У Міжнародны дзень роднай мовы прадстаўлены рукапісны пераклад Евангелля брата Якуба Коласа
Іншыя Навіны

21 лютага ў музеі кнігі ўрачыста прадставілі ўнікальны рукапіс – пераклад Евангелля на беларускую мову Міхася Міцкевіча, малодшага брата Якуба Коласа.

З прывітальным словам выступіў намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Аляксандр Суша. Ён прадставіў унучку Якуба Коласа – Марыю Міцкевіч. Марыя Міхайлаўна распавяла ўдзельнікам імпрэзы пра свайго знакамітага родзіча, зачытала ўрыўкі з яго твораў і перадала ў фонд бібліятэкі некаторыя рарытэтныя выданні.

Толькі адзін дзень унікальны рукапіс перакладу Евангелля на беларускую мову Міхася Міцкевіча экспануецца ў музеі кнігі. Аднак са згоды спадкаемцы алічбаваная копія рукапісу ўжо даступна чытачам Нацыянальнай бібліятэкі.

Удзельнікі імпрэзы пазнаёміліся з арыгіналам перакладу Евангелля, а таксама некаторымі іншымі кнігамі са спадчыны Міхася Міцкевіча – нашага слаўнага земляка, які здолеў зрабіць шмат для захавання і адраджэння матчынай мовы.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 22.

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.


Навіны

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам