ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Нацыянальная бібліятэка Азербайджана адзначыла свой юбілей
Вэбінар па тэхналогіях дапоўненай і віртуальнай рэальнасці ў краязнаўчай дзейнасці бібліятэк

Канферэнцыя “Дзятлава і Дзятлаўскі край: гісторыя і сучаснасць”

Канферэнцыя “Дзятлава і Дзятлаўскі край: гісторыя і сучаснасць”
Іншыя Навіны

Навукова-практычная канферэнцыя, прымеркаваная да 525-годдзя г. Дзятлава, была арганізавана Інстытутам гісторыі НАН Беларусі сумесна з Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэтам у рамках выканання Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў “Грамадства і гуманітарная бяспека беларускай дзяржавы” на 2021–2025 гг.

Канферэнцыя праходзіла 15 верасня ў фармаце дзвюх секцый: “Дзятлаўшчына ад старажытнасці да пачатку ХХ стагоддзя” і “Дзятлаўскі край у ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя”. Даклады былі прысвечаны  турыстычнаму патэнцыялу і знакамітым ураджэнцам краю, гістарычнаму лёсу рэгіёна ў перыяд ад Рыжскага падзелу да ліквідацыі фарміраванняў Арміі Краёвай установамі НКУС – НКДБ СССР, партызанскаму руху і подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, ролі тапаграфічнай картатэкі галоўнай бібліятэкі краіны ў задавальненні запытаў карыстальнікаў матэрыяламі аб Дзятлаўскім краі, не адлюстраванымі ў электронных інфармацыйных рэсурсах. Краязнаўчую бібліяграфію аб Дзятлаўскім раёне прадставіла Вольга Палунчанка, галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Апрача навуковых выступленняў, удзельнікі мерапрыемства праспявалі Гімн Рэспублікі Беларусь, абмеркавалі ролю навуковых устаноў у выкананні палажэнняў Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Урачыстым момантам канферэнцыі стала прэзентацыя кнігі “Дзятлава і Дзятлаўскі край: гісторыка-культурная і археалагічная спадчына” і ўзнагароджанне вучняў – пераможцаў конкурсу навуковых даследаванняў аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны дырэктарам Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вадзімам Лакізам.

Удзельнікі канферэнцыі азнаёміліся з вопытам і новымі кірункамі навуковых даследаванняў гісторыі Беларусі, карыснымі для патрыятычнага выхавання моладзі і фарміравання інфармацыйнай культуры карыстальнікаў бібліятэк.

Скончылася мерапрыемства на патрыятычнай ноце: удзельнікі ўсклалі кветкі да помніка герою вайны Іосіфу Філідовічу, які паўтарыў подзвіг Івана Сусаніна падчас нямецкай акупацыі.

Матэрыял пададзены аддзелам даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання.

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам