ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Канферэнцыя “Дзятлава і Дзятлаўскі край: гісторыя і сучаснасць”
Нацыянальная бібліятэка на беларуска-расійскай дыскусійнай пляцоўцы ВНУ культуры і мастацтваў

Вэбінар па тэхналогіях дапоўненай і віртуальнай рэальнасці ў краязнаўчай дзейнасці бібліятэк

Вэбінар па тэхналогіях дапоўненай і віртуальнай рэальнасці ў краязнаўчай дзейнасці бібліятэк
Іншыя Навіны

20 верасня адбыўся вэбінар па тэме “Тэхналогіі дапоўненай і віртуальнай рэальнасці ў краязнаўчай дзейнасці ўстаноў культуры (бібліятэк)”.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Цэнтральная дзіцячая бібліятэка імя Яраслава Мудрага (г. Яраслаўль, Расія).

У вэбінары ўзялі ўдзел супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі бібліятэк Расійскай Федэрацыі.


Загадчыца аддзела экскурсійна-метадычнай работы Людміла Камароўская выступіла з дакладам “Ужыванне інфармацыйных тэхналогій у экскурсійнай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі” і распавяла пра экскурсіі “Ажыўшыя кнігі”, “Беларусь мая сінявокая” і праект “Віртуальны тур 360”.


Удзельнікі мерапрыемства падзяліліся вопытам інавацыйных бібліятэчных практык у галіне AR- і VR-тэхналогій, абмеркавалі актуальныя праекты ў сферы інфармацыйных тэхналогій і іх прымяненне ў дзейнасці ўстаноў культуры Беларусі і Расіі з мэтай далучэння падрастаючага пакалення да бібліятэчнага краязнаўства і фіджытал-краязнаўства. У канцы вэбінару быў праведзены майстар-клас па пясочнай анімацыі з выкарыстаннем дапоўненай рэальнасці.

Запрашаем усіх жадаючых на экскурсіі ў НББ!

Матэрыял пададзены аддзелам экскурсійна-метадычнай работы.

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам