ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці
Нацыянальная бібліятэка ў аб’ектыве трэвел-шоу “Паехалі!”

Канцэрт-лекцыя “Музыка і вершы (рускія)”

Канцэрт-лекцыя “Музыка і вершы (рускія)”
Іншыя навіны

Яшчэ адна сустрэча аматарскага музычнага салона “Свет класічнай музыкі” са слухачамі адбылася 13 красавіка ў галерэі “Лабірынт”.

Тэма музычна-паэтычнага вечара “Музыка і вершы (рускія)” сабрала ў зале нямала прыхільнікаў. Паэты і кампазітары быццам нябачна злучыліся ў дуэты і разам апявалі прыгажосць, каханне, прыроду, чалавека!

Вершы А. Пушкіна, К. Бальмонта, М. Лермантава, А. Мерзлякова, С. Ясеніна, Г. Ахматавай, тонка перапляталіся з выдатнымі музычнымі творамі С. Рахманінава, М. Метнера, П. Чайкоўскага, А. Скрабіна, М. Глінкі, Д. Шастаковіча, У. Вавілава, ствараючы адзінае цэлае. Такое гарманічнае спалучэнне паэтычных і музычных твораў не пакінула абыякавым нікога з прысутных.

Яркія выступленні ўдзельнікаў канцэрта, у тым ліку супрацоўнікаў нашай бібліятэкі – Крысціны Бруй, Алега Жамана, Алены Сілкінай, Надзеі Мачаловай – выклікалі захапленне і эмацыйную рэакцыю гледачоў. У адрас арганізатараў і артыстаў прагучала нямала ўдзячных водгукаў і пажаданняў абавязкова працягнуць цыкл падобных сустрэч.

Запрашаем усіх жадаючых 19 мая на наступны канцэрт аматарскага музычнага салона, дзе прагучыць музыка з папулярных кінафільмаў.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Навіны

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам