ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Топ-5 кнiг для дзяцей розных узростаў
У бібліятэцы прайшло пасяджэнне калегій міністэрстваў культуры Беларусі і Расіі

Краязнаўчыя рэсурсы публічных бібліятэк на віртуальнай пляцоўцы НББ

Краязнаўчыя рэсурсы публічных бібліятэк на віртуальнай пляцоўцы НББ
Іншыя Навіны

24–25 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі для бібліятэк Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей прайшлі навучальныя мерапрыемствы, якія закрылі серыю вебінараў, прысвечаных краязнаўчым інфармацыйным рэсурсам публічных бібліятэк.

Спецыялісты інфармацыйнага цэнтра НББ распавялі пра краязнаўчыя рэсурсы, прадстаўленыя ў Рэгіянальных зводных электронных каталогах бібліятэк Беларусі і прадэманстравалі магчымасці новай анлайн-энцыклапедыі “Беларусь у асобах і падзеях”.

У працы вебінараў дыстанцыйна прынялі ўдзел звыш за 90 спецыялістаў з 23 бібліятэк Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей.

Спікеры вебінару:

  • Рысева Жанна Севасцьянаўна, загадчыца аддзела бібліятэчна-інфармацыйных тэхналогій Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, выступіла з паведамленнем на тэму “Прадстаўленне краязнаўчых рэсурсаў у Рэгіянальных зводных электронных каталогах”.
  • Барсукова Наталля Іванаўна, галоўны бібліёграф навукова-даследчага аддзела бібліяграфіі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прэзентавала “Анлайн-энцыклапедыю «Беларусь у асобах і падзеях»”.

Тэхнічнае суправаджэнне ажыццяўлялі супрацоўнікі сектара сістэмнага адміністравання інфармацыйна-вылічальнага аддзела Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Дзякуй усім за працу!

Краязнаўчыя рэсурсы бібліятэк Брэсцкай, Віцебскай і Гомельскай абласцей на віртуальнай пляцоўцы НББ (+ відэа)

Матэрыял пададзены аддзелам бібліятэчна-інфармацыйных тэхналогій.

Навіны

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам