ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Краязнаўчыя рэсурсы публічных бібліятэк на віртуальнай пляцоўцы НББ
“И у богини свет небес во взоре...”

У бібліятэцы прайшло пасяджэнне калегій міністэрстваў культуры Беларусі і Расіі

У бібліятэцы прайшло пасяджэнне калегій міністэрстваў культуры Беларусі і Расіі
Іншыя Навіны

26 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося сумеснае пасяджэнне калегій Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі.

Беларускі бок узначаліў міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Маркевіч, расійскую дэлегацыю – міністр культуры Расійскай Федэрацыі Вольга Любімава.

Для расійскай дэлегацыі была праведзена аглядная экскурсія па будынку бібліятэкі, падчас якой госці пазнаёміліся з архітэктурнымі асаблівасцямі і гісторыяй кніжнай скарбніцы, наведалі яе найбольш значныя месцы і дзеючыя экспазіцыі, ацанілі патэнцыял установы, як найбуйнейшага інфармацыйнага і сацыякультурнага цэнтра Беларусі.

На пасяджэнні ў якасці асноўных пытанняў абмяркоўваліся актуальныя праблемы і тэндэнцыі развіцця бібліятэчнай, музейнай, тэатральнай, музычнай, кінематаграфічнай і іншых сфер культуры і мастацтва.

З дакладам аб супрацоўніцтве паміж бібліятэкамі Беларусі і Расіі выступіў генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі. Ён адзначыў, што прыярытэтным напрамкам у дадзены момант з’яўляецца сумесная праца па фарміраванні і выкарыстанні электронных інфармацыйных рэсурсаў. “Даўно сфарміраваныя і наладжаныя дружалюбныя і дзелавыя адносіны з’яўляюцца надзейным гарантам нашай паспяховай сумеснай працы ў будучыні”, – падкрэсліў Раман Сцяпанавіч.

Генеральны дырэктар Расійскай нацыянальнай бібліятэкі Аляксандр Вяршынін таксама распавёў аб узаемадзеянні бібліятэк Расіі і Беларусі, адзначыўшы, што развітая ў гэтых краінах бібліятэчная сістэма спрыяе павелічэнню ролі бібліятэк у арганізацыі міжкультурнага супрацоўніцтва. “Узаемадзеянне арганізуецца на ўсіх узроўнях, і ў яго ўцягнуты бібліятэкі розных тыпаў. Гэта стварае ўмовы для ўключэння ў культурныя кантакты не толькі насельніцтва сталічных цэнтраў, але і гарадоў, і сельскіх паселішчаў, як спецыялістаў – наведвальнікаў навуковых бібліятэк, так і грамадзян розных рэгіёнаў нашых краін”, – рэзюмаваў Аляксандр Паўлавіч.

Сёння, 27 лістапада, у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адбудзецца дыскусійна-выставачнае мерапрыемства “Да 75‑годдзя агульнай перамогі. Роля расійскай і беларускай культуры ў захаванні гістарычнай памяці і процідзеянні фальсіфікацыі гісторыі”. Яно пройдзе ў рамках візіту расійскай дэлегацыі ў Мінск.

Глядзіце таксама рэпартаж тэлеканала "Беларусь 1".

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам