ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“Беларусь” – пра Беларусь
Прэзентаваны выдавецкія праекты

Круглы стол па сацыяльна-культурным праектаванні

Круглы стол па сацыяльна-культурным праектаванні
Іншыя навіны

19 лістапада ў зале адукацыйных тэхналогій прайшло пасяджэнне круглага стала “Сацыяльна-культурнае праектаванне і асаблівасці фарміравання рэгіянальнай палітыкі ў сферы культуры”.


Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Інстытут культуры Беларусі і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

У яго рабоце ўзялі ўдзел начальнікі і намеснікі начальнікаў аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі раённых выканаўчых камітэтаў усіх абласцей Беларусі.

Пад час пасяджэнняў былі абмеркаваны асноўныя тэндэнцыі развіцця публічных бібліятэк краіны, разгледжаны ход рэалізацыі дзяржаўных праграм і праектная дзейнасць устаноў культуры, абмеркаваны найбольш актуальныя праблемы, якія стаяць перад бібліятэчнай галіной. Удзельнікі ўзнялі праблемныя пытанні ўдасканалення нарматыўнай прававой базы, у тым ліку ў частцы ажыццяўлення дзяржаўных закупак, развіцця бібліятэчна-інфармацыйнага абслугоўвання ў электронным асяроддзі, фарміраванні кадравага патэнцыялу бібліятэчнай галіны і іншыя.

Для ўдзельнікаў круглага стала была арганізавана выстаўка выдавецкай прадукцыі і прадстаўлены пералік сацыякультурных паслуг Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

   

Навіны

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам