ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Мудрыя думкі з залы мастацтва
Нацыянальная бібліятэка і прафесійнае развіццё педагогаў

“Культурнай сталіцай года” ў 2025 годзе стане Іванава

“Культурнай сталіцай года” ў 2025 годзе стане Іванава
Іншыя Навіны

28 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылося пасяджэнне калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

У 2024 годзе ім былі разгледжаны заяўкі і матэрыялы прэзентацый аб наданні статусу “Культурная сталіца года” ў 2025 годзе такім гарадам, як Паставы, Салігорск, Іванава, Рагачоў і Масты. Па выніках калегіі ведамства было прынята рашэнне прысвоіць дадзены статус гораду Іванава.

zasedaniye_kolegii_MK_3.jpg

Падчас прэзентацыі гарадоў-прэтэндэнтаў ацэньваўся станоўчы вопыт арганізацыі і правядзення культурных мерапрыемстваў, наяўнасць развітой сацыяльна-культурнай інфраструктуры, сістэмнасць работы па захаванні матэрыяльных і нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, захаванне традыцый, звычаяў, фестываляў народнай творчасці, наяўнасць новых культурных праектаў, запланаваных для рэалізацыі ў рамках рэспубліканскай акцыі “Культурная сталіца года”.

Члены журы конкурсу: міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Маркевіч, намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Сяргей Саракач, генеральны дырэктар Беларускай дзяржаўнай філармоніі Аляксандр Нікіта, рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Міхаіл Баразна, генеральны дырэктар Вялікага тэатра Беларусі Кацярына Дулава, начальнік аддзела па кінематаграфіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Ірына Дрыга, сакратар цэнтральнага камітэта ГА “БРСМ” Вераніка Гудкова, старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Таццяна Філімонава.

zasedaniye_kolegii_MK_2.jpg

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам